Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка з 19 па 28 верасня праводзіць дэкаду па папярэджанні невытворчага траўматызму

18 верасня 2014

З 19 па 28 верасня 2014 года на ўсіх аддзяленнях Беларускай чыгункі пройдзе дэкада па папярэджанні невытворчага траўматызму. Работнікі БЧ сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў і іншых дзяржаўных органаў нагадаюць пасажырам аб мерах бяспекі на аб'ектах чыгуначнага транспарту агульнага карыстання: як непасрэдна на чыгуначных станцыях, так і падчас выступленняў ва ўстановах адукацыі і працоўных калектывах.

Асаблівую ўвагу нададуць выяўленню прычын і ўмоў, якія спрыяюць траўміраванню і гібелі грамадзян, прымуць меры па іх ліквідацыі. Таксама на станцыях правераць спраўнасць сістэм аўтаматычнай абвесткі пасажыраў.

Прычынай павышанай увагі да пытання бяспекі людзей на аб'ектах чыгуначнага транспарту стаў рост колькасці няшчасных выпадкаў, не звязаных з вытворчасцю. З пачатку года на Беларускай чыгунцы адбылося 137 выпадкаў траўміравання і гібелі людзей. Пацярпела 139 чалавек, што на 17 больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. З агульнай колькасці пацярпелых смяротна траўмаваныя 94 чалавекі, пры гэтым у 2013 годзе — 84.

 

Найбольш неспрыяльная абстаноўка склалася на Мінскім аддзяленні. Тут у верасні адбыліся 7 з 14 выпадкаў, зарэгістраваных на цыгунцы, з іх 6 — са смяротным зыходам. Усяго з пачатку 2014 на Мінскім аддзяленні адбылося 68 выпадкаў невытворчага траўматызму — 50% ад агульнай колькасці.

БЧ нагадвае, чыгунка — крыніца павышанай небяспекі. Цягнік, які рухаецца, немагчыма спыніць імгненна. У большасці выпадкаў да трагедый прыводзіць невыкананне грамадзянамі правілаў паводзін на чыгунцы і нядбайнае стаўленне да ўласнай бяспекі. Асноўныя прычыны траўміравання і гібелі людзей: пераход у неўстаноўленых месцах, знаходжанне на аб'ектах чыгуначнага транспарту ў стане алкагольнага ап'янення, а таксама размовы па мабільным тэлефоне і праслухванне музыкі ў навушнiках падчас перасячэння чыгуначных пуцей.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год