Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прымае ўдзел у VIII злёце моладзі ААТ «Расійскія чыгункі»

25 верасня 2014

З 26 верасня па 2 кастрычніка ў Маскве пройдзе VIII Злёт моладзі ААТ «Расійскія чыгункі», у рамках якога ўжо чацвёрты год запар арганізуецца работа міжнароднай секцыі.

Дэлегацыя Беларускай чыгункі ў рамках прэзентацыі замежных кампаній-удзельніц міжнароднай секцыі перад удзельнікамі злёту выступіць з дакладам аб дзейнасці Беларускай чыгункі і яе перспектывах.

 

Удзел дэлегацыі Беларускай чыгункі ў рабоце міжнароднай секцыі з'яўляецца важным крокам ва ўмацаванні моладзëжных сувязяў паміж чыгункамі Беларусі і Расіі. Геаграфія міжнароднай секцыі пастаянна пашыраецца. У 2013 годзе ў яе рабоце прынялі ўдзел моладзëжныя дэлегацыі чыгуначных адміністрацый і кампаній-вытворцаў чыгуначнай тэхнікі з 18 краін свету. У гэтым годзе чакаецца, што колькасць удзельнікаў павялічыцца.

У 2014 годзе работа міжнароднай секцыі будзе арганізавана ў новым фармаце, які прадугледжвае знаёмства з асноўнымі напрамкамі дзейнасці холдынгу «РЖД», наведванне ключавых аб'ектаў вытворчай і сацыяльнай інфраструктуры. Таксама адбудзецца сустрэча з кіраўніцтвам ААТ «РЖД».

Як лічаць арганізатары форуму, такі камунікацыйны фармат будзе садзейнічаць стварэнню трывалага падмурка развіцця, творчага, адукацыйнага, сацыяльнага і духоўна-маральнага патэнцыялу маладога пакалення чыгуначнікаў.

Беларуская чыгунка надае вялікую ўвагу рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі і праводзіць актыўную і мэтанакіраваную работу з моладдзю. Сёння на магістралі працуе больш за 25 тысяч маладых людзей ва ўзросце да 31 года. Для актыўнага прыцягнення моладзі да вырашэння вытворчых задач сумесна з галіновым камітэтам ГА «БРСМ» на чыгунцы працуюць 29 маладзëжных цягніковых брыгад, больш за 200 маладых рацыяналізатараў. Штогод сярод моладзі праводзяцца разнастайныя конкурсы і спаборніцтвы вытворчай і сацыяльнай накіраванасці. Для дапамогі ветэранам вайны і працы за імі замацавана 540 членаў ГА «БРСМ».

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год