Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Каманда Беларускай чыгункі дастойна выступіла на Ўсерасійскіх гульнях «Спорт пакаленняў - 2014»

16 верасня 2014

Ўсерасійскія гульні «Спорт пакаленняў - 2014» прайшлі з 10 па 14 верасня ў алімпійскім Сочы. Спартсмены беларускай магістралі ўдзельнічалі ў турніры ўжо ў трэці раз. У гэтым годзе чыгунку на міжнародным спартыўным форуме прадставілі чыгуначнікі Брэсцкага аддзялення — пераможцы чыгуначнага турыстычнага злёту. Ва Ўсерасійскіх гульнях прынялі ўдзел 24 каманды — галаўнога прадпрыемства і філіялаў ААТ «РЖД», зборныя ад прафсаюзаў чыгуначнікаў Беларусі, Латвіі і Чэхіі, а таксама прадстаўнікі недзяржаўнага пенсійнага фонду «Благосостояние», Маскоўскага метрапалітэна і розных прадпрыемстваў Масквы. Усяго ў стартах ўдзельнічалі больш за 300 спартсменаў. Сама назва гульняў «Спорт пакаленняў» — не выпадкова; асаблівасць турніру ў тым, што ў склад кожнай дружыны ўваходзяць прадстаўнікі розных узростаў.

 

Спаборніцтвы ўключалі ў сябе лёгкаатлетычнае, каманднае і сілавое мнагабор'і, міні-арыентаванне, экстрым-турызм і фінальную эстафету. У выніку беларусы занялі другое агульнакаманднае месца ў сваёй падгрупе.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год