Дэлегацыя Беларускай чыгункі прымае ўдзел у пасяджэнні экспертнай групы Еўразійскай эканамічнай камісіі ў Маскве
15 верасня 2014
15 верасня ў Маскве ў будынку Еўразійскай эканамічнай камісіі пройдзе чарговае пасяджэнне экспертнай групы ў сферы вытворчасці прамысловай прадукцыі для чыгуначнага транспарту.
У ходзе пасяджэння будзе разгледжаны шэраг пытанняў. У тым ліку ўдзельнікі экспертнай групы плануюць абмеркаваць меры па развіццi і паглыбленнi прамысловых кааперацыйных сувязяў паміж вытворцамі чыгуначнага транспарту і камплектуючых на прасторы Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы.
У склад экспертнай групы ў сферы вытворчасці прамысловай прадукцыі для чыгуначнага транспарту ўваходзяць прадстаўнікі трох краін — Беларусі, Расіі і Казахстана.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2014 год