15 верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень бібліятэк
15 верасня 2014
Гэтае свята было зацверджана Ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 08.08.2001 № 483. Дата свята абраная ў гонар дня заснавання Нацыянальнай бібліятэкі.
Пачатак бібліятэчнай справе на чыгунцы нашай краіны быў пакладзены ў 80-90-х гадах XIX стагоддзя. У той жа перыяд пачаўся працэс фарміравання сеткі тэхнічных бібліятэк.
Сёння на Беларускай чыгунцы працуе 18 тэхнічных бібліятэк, карыстальнікамі якіх з'яўляюцца каля 30 тысяч чыгуначнікаў — практычна кожны трэці работнік магістралі. Сукупны фонд бібліятэк беларускай магістралі складае больш за 560 тысяч дакументаў. Работнікі тэхнічных бібліятэк імкнуцца да найбольш поўнага, якаснага і аператыўнага задавальнення інфармацыйных запатрабаванняў чыгуначнікаў, дапамогі ў вырашэнні вытворчых задач, садзейнічаннi ўкаранення ў арганізацыях чыгункі прагрэсіўных тэхналогій.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2014 год