Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў прыме ўдзел у рабочай сустрэчы кіраўнікоў транспартных ведамстваў Беларусі і Латвіі, якая пройдзе ў Полацку 10 верасня
09 верасня 2014
10 верасня ў Полацку пройдзе рабочая сустрэча Міністра транспарту і камунікацый Беларусі Анатоля Сівака і Міністра зносін Латвіі Анрыйса Маціса. У перамовах таксама прымуць удзел Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў і прэзідэнт ДАТ «Латвійская чыгунка» Угіс Магонiс.
Бакі плануюць разгледзець пытанні правядзення ўзгодненай палітыкі ў галіне развіцця чыгуначнай інфраструктуры і ўдасканалення пасажырскіх зносін паміж Беларуссю і Латвіяй.
У рамках візіту латвійскай дэлегацыі таксама прадугледжана наведванне аб'ектаў Полацкага чыгуначнага вузла.
Для БЧ Латвійская чыгунка з'яўляецца адным з найважнейшых партнёраў у сферы міжнародных грузавых перавозак. Па выніках студзеня—ліпеня 2014 года аб'ёмы перавозкі грузаў ва ўсіх відах зносiн Беларусь—Латвія, уключаючы парты, павялічыліся на 10,9% да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2014 год