Зборная каманда Беларускай чыгункі стала прызёрам міжгаліновай спартакіяды Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі
22 верасня 2014
Свае каманды для ўдзелу ў міжгаліновай спартакіядзе ФПБ прадставілі 27 галіновых прафесійных саюзаў краіны, у тым ліку Беларускі прафесійны саюз чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў. На працягу чатырох дзён з 18 па 21 верасня ў залах і на спартыўных пляцоўках Мінска прайшлі спаборніцтвы па 9 відах спорту. Найбольшага поспеху чыгуначнікі дамагліся ў лёгкаатлетычным кросе і валейболе (жанчыны). Іна Небелюк з Брэста першай прыйшла да фінішу ў кросе, а нашы валейбалісткі ў вельмі складанай барацьбе атрымалі перамогу над камандай прафсаюза мясцовай прамысловасці і занялі першае месца.
У выніку зборная Беларускай чыгункі заняла прызавое трэцяе месца. Золата дасталася камандзе прафсаюза хімічнай прамысловасці, а срэбра — спартсменам з прафсаюза мясцовай прамысловасці.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2014 год