Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Спецыяльная аперацыя «Бяспека» пройдзе на Беларускай чыгунцы 23—27 верасня

11 верасня 2014

Мерапрыемства праводзіць Міністэрства ўнутраных спраў сумесна з Беларускай чыгункай з мэтай прафілактыкі невытворчага траўматызму і дарожна-транспартных здарэнняў на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

Спецыяльная аперацыя «Бяспека» пройдзе ва ўсіх абласцях на ўсіх шасці аддзяленнях БЧ. Прадугледжаны комплекс мерапрыемстваў, у якіх будуць задзейнічаны супрацоўнікі Беларускай чыгункі, ДАІ і аддзелаў унутраных спраў на транспарце. У тым ліку, будуць праводзіцца штодзённыя сумесныя рэйды на станцыях, прыпыначных пунктах і чыгуначных перагонах. Асноўная задача рэйдавых груп — папярэджанне пераходу чыгуначных пуцей у неўсталяваных месцах, фіксацыя парушэнняў правілаў праезду чыгуначных пераездаў, недапушчэнне знаходжання на чыгуначных аб'ектах грамадзян у стане алкагольнага ап'янення.

 

Плануецца дадатковае абследаванне тэхнічнага стану пешаходных насцілаў, чыгуначных пераездаў, сродкаў інфармавання пра набліжэнне цягнікоў. Асобная ўвага будзе нададзена растлумачальнай працы ў працоўных калектывах і ва ўстановах адукацыі, размешчаных паблізу чыгуначных аб'ектаў. Таксама плануецца правядзенне прафілактычных акцый, раздача на станцыях лiстовак на тэму захавання правілаў бяспекі на чыгунцы і іншыя мерапрыемствы.

Беларуская чыгунка заклікае грамадзян быць больш уважлівымi на аб'ектах чыгуначнага транспарту! Асноўнай прычынай няшчасных выпадкаў, якія адбываюцца на чыгуначных пуцях, з'яўляецца невыкананне мер бяспекі. Трагедыі можна пазбегнуць, выконваючы элементарныя правілы бяспекі:

  • не хадзіце па чыгуначных пуцях;
  • пераходзьце пуцi толькі ва ўсталяваных месцах, карыстаючыся пешаходнымі пераходамі, тунэлямі, пераездамі або насціламі;
  • перад пераходам пуцей пераканайцеся ў адсутнасці цягніка, якi рухаецца;
  • не пераходзьце пуцi адразу пасля праходу цягніка аднаго напрамку, не пераканаўшыся ў адсутнасці цягніка сустрэчнага напрамку;
  • не пакідайце дзяцей без нагляду паблізу аб'ектаў чыгуначнага транспарту, растлумачвайце ім правілы бяспекі;
  • не падлазьце пад вагоны;
  • не пераходзьце і не пераязджайце на аўтамабілі чыгуначны пераезд пры закрытым шлагбаўме і забараняльным сігнале святлафора.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год