Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка укараніла ў студзені—маі больш за 300 рацыяналізатарскіх прапаноў

27 чэрвеня 2014

У выніку працы рацыяналізатараў Беларускай чыгункі за студзень-май 2014 года атрыманы эканамічны эфект у памеры 9,3 млрд. рублёў.

Рацыяналізатары беларускай магістралі ўнеслі важкі ўклад у павышэнне надзейнасці працы тэхнічных сродкаў, аўтаматызацыю і механізаванне рамонтных работ. Усяго ў арганізацыях і адасобленых структурных падраздзяленнях БЧ за студзеньмай бягучага года было ўкаранёна больш за 300 рацыяналізатарскіх прапаноў. З пачатку года ў распрацоўцы і ўкараненні рацпрапаноў прынялі ўдзел больш за 350 спецыялістаў чыгункі.

Лепшыя вынікі рацыяналізатарскай дзейнасці ў студзенімаі прадэманстравалі: Гомельскае аддзяленне (ўкаранёна 50 рацпрапаноў з эканамічным эфектам 3,5 млрд. рублёў); Віцебскае аддзяленне (ўкаранёна 145 рацпрапаноў з эканамічным эфектам 2,5 млрд. рублёў); Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі (ўкаранёна 52 рацпрапаноў з эканамічным эфектам больш за 1,9 млрд рублёў).

 

28 чэрвеня адзначаецца Дзень вынаходніка і рацыяналізатара.

Штогод на беларускай магістралі праходзіць конкурс «Лепшы рацыяналізатар Беларускай чыгункі», «Лепшы малады рацыяналізатар Беларускай чыгункі» і «Лепшы арганізатар тэхнічнай творчасці Беларускай чыгункі».

Па выніках за 2013 год у галіне рацыяналізатарскай дзейнасці званне «Лепшы рацыяналізатар Беларускай чыгункі»прысвоена 30 спецыялістам. Лепшымі маладымі рацыяналізатарамі прызнаныя 20 работнікаў, лепшымі арганізатарамі тэхнічнай творчасці 30 работнікаў магістралі.

У 2013 годзе ў выніку работы рацыяналізатараў Беларускай чыгункі атрыманы эканамічны эфект у памеры больш за 25,156 млрд. рублёў. Усяго ў арганізацыях і адасобленых структурных падраздзяленнях беларускай магістралі ў мінулым годзе было ўкаранёна больш за 850 рацыяналізатарскіх прапаноў. У распрацоўцы і ўкараненні рацпрапаноў прынялі ўдзел 1050 спецыялістаў беларускай магістралі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год