Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

З 27 па 29 чэрвеня ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці прайшоў рэспубліканскі спартыўны фестываль для працоўнай моладзі «Алімпія»

30 чэрвеня 2014

У 10-м юбілейным фестывалі традыцыйна прыняла ўдзел і каманда Беларускай чыгункі, якую прадставіла моладзь Упраўлення чыгункі, структурных падраздзяленняў Мінскага, Баранавіцкага і Гомельскага аддзяленняў, галоўнага разліковага інфармацыйнага цэнтра Беларускай чыгункі і ДП «Белінтэртранс-транспартна-лагістычны цэнтр».

Маладзëжныя каманды спаборнічалі ў дзвюх намінацыях «Спорт» і «Творчасць». Першая намінацыя ўключала ў сябе такія спартыўныя дысцыпліны, як падняцце гіры, футбол, валейбол, турыстычная паласа перашкод, перацягванне каната, дартс, другая — візітныя карткі, бівуакi, прыгатаваннеа страў, бодзі-арт, конкурс факелаў, а таксама інтэлектуальны турнір.

 

Па выніках удзелу ў фестывалі, каманда Беларускай чыгункі заняла 2-е месца ў намінацыі «Творчасць», а таксама 2-е месца ў спаборніцтве па футболе, конкурсе факелаў, конкурсе бівуакаў і прыгатавання страў, а таксама 3-е месца ў конкурсе візітных картак.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год