Ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі Беларускай чыгункі пачынаецца ўступная кампанія
12 чэрвеня 2014
З 15 чэрвеня Брэсцкі і Гомельскі каледжы чыгуначнага транспарта пачынаюць прыём дакументаў для атрымання прафесійна-тэхнічнай адукацыі.
У 2014 годзе каледжы ажыццяўляюць прыём абітурыентаў, якія маюць агульную сярэднюю адукацыю (11 класаў) па дзвюх спецыяльнасцях: «Абслугоўванне перавозак на чыгуначным транспарце» (Гомельскі і Брэсцкі каледжы) і «Эксплуатацыя і рамонт цягавага рухомага саставу» (Гомельскі каледж).
Тэрмін навучання па спецыяльнасці «Абслугоўванне перавозак на чыгуначным транспарце» — 1 год. Пасля заканчэння ўстановы адукацыі жадаючыя могуць атрымаюць прафесію працоўнага «Праваднік пасажырскага вагона». Тыя, хто абярэ спецыяльнасць «Эксплуатацыя і рамонт цягавага рухомага састава», атрымаюць дзве прафесіі працоўнага: «Памочнік машыніста цеплавоза» і «Слесар па рамонце рухомага састава». Тэрмін навучання — 1,5 гады.
Форма атрымання адукацыі — дзённая. Залічэнне ажыццяўляецца па конкурсе сярэдняга бала дакумента аб адукацыі.
Прыём дакументаў для атрымання прафесійна-тэхнічнай адукацыі падоўжыцца да 20 жніўня.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2014 год