Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

У г. Магілёве адбылася спартакіяда Беларускай чыгункі сярод каманд аддзяленняў

09 чэрвеня 2014

06—08.06.2014 у г. Магілёве на базе Культурна-спартыўнага цэнтра РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі» адбылася спартакіяда сярод каманд аддзяленняў магістралі.

Працаўнікі магістралі спаборнічалі ў плаванні, гiравым спорце і шматбор'i. Ва ўсіх спаборніцтвах было шмат захапляльных і напружаных момантаў. І гэта не дзіўна: з кожным годам расце ўзровень падрыхтоўкі ўдзельнікаў. Барацьба за лідарства ў агульнакамандным заліку разгарнулася паміж камандамі Баранавіцкага і Магілёўскага аддзяленняў Беларускай чыгункі. У выніку з розніцай у 1 ачко перамогу атрымалі чыгуначнікі Баранавіцкага аддзялення.

 

У выніку спартыўых баталій месцы размеркаваліся наступным чынам:

1 месца — НОД-2;
2 месца — НОД-5;
3 месца — НОД-3;
4 месца — НОД-4;
5 месца — НОД-6;
6 месца — НОД-1.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЖД

Да спісу навін за 2014 год