Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

У Мінску прайшла IV справаздачна-выбарная Канферэнцыя галіновага камітэта ГА «БРСМ» Беларускай чыгункі

11 чэрвеня 2014

Асноўнымі пытаннямі сталі вынікі працы за 20112013 гады і перспектывы далейшага развіцця. Дэлегаты абралі новы састаў Бюро галіновага камітэта. Акрамя таго, на Канферэнцыі былі абраны 10 дэлегатаў на 42-гі з'езд ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

 

Удзел у працы Канферэнцыі прыняў намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Уладзімір Балахонаў. У сваім выступленнi ад імя кіраўніцтва чыгункі ён выказаў падзяку актыву маладзёжнай арганізацыі за дзейнасць па рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, удзел у вытворчым і грамадскім жыцці калектыва, а таксама паведаў пра развіццё Беларускай чыгункі на сучасным этапе, тэхнічным абнаўленні і інвестыцыйных праектах. Па даручэнні Начальніка Беларускай чыгункі Уладзімір Васільевіч уручыў актывістам, якія найболей праславіліся, галіновыя ўзнагароды за добрасумленную працу на чыгуначным транспарце, асабісты ўдзел у рэалізацыі маладзёжнай палітыкі і развіццё ГА «БРСМ» у арганізацыях Беларускай чыгункі.

Другі сакратар Цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ» Андрэй Белякоў падзякаваў актывістам за працу і пажадаў новых ініцыятыў, паспяховай рэалізацыі задуманых праектаў, узаемадзеяння з іншымі галіновымі камітэтамі па ўсёй краіне. У сваім выступленнi ён падкрэсліў: «Сёння галіновы камітэт БРСМ Беларускай чыгункі адзін з лепшых галіновых камітэтаў. Пра гэта кажа і колькасць у цэлым па камітэце і пэўныя справы па самых розных кірунках».

На Беларускай чыгунцы дзейнічаюць 6 кардынацыйных рад, 1 аб'яднаная першасная арганізацыя,18 вузлавых камітэтаў, 162 першасныя арганізацыі ГА «БРСМ», у якія ўваходзяць 5 771 чалавек. Актыў першасных арганізацый бярэ ўдзел у грамадска-палітычных мерапрыемствах па розных кірунках дзейнасці.

Моладзь першасных арганізацый ГА «БРСМ» Беларускай чыгункі актыўна удзельнічае ў выкананні стаячых перад галіной сацыяльна-эканамічных задач. Дзейнасць першасных арганізацый на беларускай магістралі ажыццяўляецца ў цесным узаемадзеянні з кіраўніцтвам арганізацый чыгункі і прафсаюзнымі камітэтамі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

 

Да спісу навін за 2014 год