Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у працы IX Міжнароднага чыгуначнага бізнэс-форума «Стратэгічнае партнёрства 1520»

17 чэрвеня 2014

Міжнародны чыгуначны бізнэс-форум «Стратэгічнае Партнёрства 1520» пройдзе ў Сочы з 18 па 21 чэрвеня. Дэлегацыю Беларускай чыгункі на форуме ўзначаліць Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў.

«Стратэгічнае партнёрства 1520» з'яўляецца спецыялізаваным міжнародным форумам па чыгуначнай праблематыцы. Гэта найбуйная дзелавая сустрэча лідараў чыгуначнага рынка на прасторы «шырокай» каляіны. Галоўная тэма форума — развіццё чыгуначнага бізнэсу на еўразійскай прасторы.

Работа бізнэс-форума будзе праводзіцца ў фарматах пленарных паседжанняў і круглых сталоў. Праграма мерапрыемства ўключае больш за 20 розных дыскусійных і інтэрактыўных фарматаў, у якіх прымуць удзел каля 1400 спецыялістаў з больш за 30 дзяржаў. Аўдыторыю форума складаюць вядучыя кампаніі транспартнага сектара з Расіі, краін СНД і Еўрасаюза.

 

У 2014 годзе акцэнт у дзелавой праграме будзе зроблены на пошуку балансу інтарэсаў удзельнікаў транспартнага рынка, які гарантуе прапарцыйнае развіццё ўсіх суб'ектаў «прасторы 1520». Будуць дэталёва разгледжаны такія важныя тэмы, як развіццё міжнародных транспартных калідораў, арганізацыя перавозачнага працэсу, будуць абмяркоўвацца пытанні развіцця высакахуткасных зносiн і машынабудаванне, грузавыя і пасажырскія перавозкі, развіццё кадравага патэнцыялу і транспартнае будаўніцтва, забеспячэнне бяспекі перавозак.

Упершыню ў рамках форума будуць закрануты пытанні брэнда транспартных кампаній і іх іміджу на рынку транспартных паслуг, развіцця грузавой лагістыкі ва ўмовах мегаполіса.

Міжнародны чыгуначны бізнэс-форум «Стратэгічнае партнёрства 1520» з'яўляецца ўнікальнай пляцоўкай для сумеснага пошуку эфектыўных рашэнняў найболей неадназначных пытанняў чыгуначнага сектара, якія закранаюць інтарэсы абсалютна ўсіх удзельнікаў рынка перавозак: прамысловыя прадпрыемствы, транспартныя і лагістычныя кампаніі, вытворцы вагонаў і лакаматываў, дробны і сярэдні бізнэс.

Удзел Беларускай чыгункі ў працы бізнэс-форума — гэта таксама магчымасць давесці інфармацыю кіраўнікам чыгунак, транспартных кампаній, грузастваральных прадпрыемстваў пра транзітную палітыку, якая праводзіцца ў Рэспубліцы Беларусь, тэхнічных і тэхналагічных магчымасцях Беларускай чыгункі па пропуску транзітнай грузаплыні, яго перагружванне на заходніх памежных чыгуначных пераходах.

У бізнэс-форуме плануюць прыняць удзел прэзідэнт ААТ «Расійскія чыгункі» Уладзімір Якунін, кіраўнікі чыгунак дзяржаў-удзельнікаў СНД, Латвіі, Літвы і іншых чыгуначных адміністрацый. Кіраўнікі прамысловых кампаній, якія працуюць у сферы транспартнага машынабудавання, прадстаўнікі міжнародных транспартных кампаній, інвестыцыйных кампаній і груп Расійскай Федэрацыі, краін Еўрапейскага Саюза, Азіі і Кітая, аператарскіх, стывідорскіх кампаній, марскіх портаў.

ДАВЕДКА

Лік 1520 — гэта афіцыйная шырыня ў міліметрах каляіны чыгунак Расіі, краін СНД, Балтыі, Манголіі і Фінляндыі. Агульная працягласць каляіны на гэтай прасторы складае звыш 150 тыс. кіламетраў. Такую каляіну яшчэ завуць «шырокай» у параўнанні з так званай «вузкай» каляінай, якая выкарыстоўваецца, у прыватнасці, у краінах Паўночнай Амерыкі, Еўропы, Кітая і мае шырыню 1435 міліметраў.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Да спісу навін за 2014 год