Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Аздараўленчая кампанія-2014 стартавала ў дзіцячых аздараўленчых установах Беларускай чыгункі

03 чэрвеня 2014

Летні сезон адкрыў дзіцячы аздараўленчы лагер, арганізаваны на базе санаторыя «Дубровенка» Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі. Ужо адбыўся першы заезд дзяцей у гэты лагер. Гэтым летам у «Дубровенцы» плануецца арганізаваць 4 змены для адпачынку 240 дзяцей у кожную.

Астатнія чыгуначныя дзіцячыя аздараўленчыя ўстановы БЧ адкрыюць свае дзверы ў перыяд з 8 па 16 чэрвеня. У іх прадугледжана па 3 змены.

 

Усяго з пачатку чэрвеня і да канца жніўня ў дзіцячых аздараўленчых установах Беларускай чыгункі плануецца аздаравіць больш за 5,7 тысяч дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў.

У летні перыяд на Беларускай чыгунцы функцыянуе 8 дзіцячых аздараўленчых лагераў і цэнтраў. Напярэдадні кожнага новага сезону усімі аддзяленнямі магістралі праводзяцца комплексы мерапрыемстваў па падрыхтоўцы лагераў да прыёму дзяцей і забеспячэннi іх якаснага знаходжання і аздараўлення.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год