Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка ў рамках святкавання 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў плануе правесці больш за 30 разнастайных культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў

24 чэрвеня 2014

У рамках святкавання 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на беларускай магістралі праводзяцца разнастайныя культурна-масавыя мерапрыемствы.

У музеях чыгункі арганізаваны тэматычныя выставы і экспазіцыі, прысвечаныя гісторыі Беларускай чыгункі і подзвігу чыгуначнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, акрамя таго, шэраг музеяў папоўніўся новымі экспазіцыямі.

 

Адміністрацыі прадпрыемстваў сумесна з прафсаюзнымі камітэтамі і першаснымі арганізацыямі ГА «БРСМ» правялі дадатковыя абследаваннi сацыяльна-бытавых умоў пражывання ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Прыведзены ў належны стан памятныя мясціны і абеліскі вайсковай славы, размешчаныя на аб'ектах Беларускай чыгункі.

Напярэдадні святочнай даты на ўсіх шасці аддзяленнях беларускай магістралі пройдуць Урачыстыя мерапрыемствы, святочныя канцэрты, фестывалі, конкурсы, маладзёжна-забаўляльныя праграмы, у тым ліку для дзяцей. На спартыўных пляцоўках культурна-спартыўных цэнтраў - шахматна-шашачныя турніры, конкурсы, эстафеты.

27 чэрвеня ў сталіцу з'едуцца ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, ветэраны працы, перадавікі вытворчасці, моладзь Беларускай чыгункі. Удзельнікі мерапрыемства ўскладуць кошыкі з кветкамі да мемарыяла ў Масюкоўшчыне, наведаюць гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна». Завершыцца праграма наведваннем заключнага канцэрта фестывалю народнай творчасці «Салют, Перамога». Варта адзначыць, што фестываль народнай творчасці «Салют, Перамога» арганізаваны Беларускай чыгункай сумесна з Беларускім прафесійным саюзам чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў у гонар 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Фестываль праходзіць у два этапы. Першы этап прайшоў у падраздзяленнях культуры Культурна-спартыўных цэнтраў на ўсіх шасці аддзяленнях беларускай магістралі. Другі этап адбудзецца 27 чэрвеня ў сталічным Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў.

У фестывалі прымаюць удзел аматарскія калектывы, індывідуальныя выканаўцы (дзіцячыя і дарослыя), прадстаўлены разнастайныя жанры, сярод якіх акадэмічныя, народныя, эстрадныя спевы, харэаграфічнае, тэатральнае і цыркавое мастацтва, інструментальная музыка, а таксама кіна-, фота-і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва .

3 ліпеня на Дзіцячай чыгунцы імя К. Заслонова будзе арганізавана патрыятычная акцыя, прысвечаная 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Маршрут святочнага цягніка будзе курсіраваць па трох станцыях Заслонава, Піянерская і Сасновы бор з 11.00 да 17.00 гадзін. На станцыі Заслонава будзе арганізавана выстава «ТехноЭволюция», падрыхтаваная навучэнцамі Рэспубліканскага цэнтра тэхнічнай творчасці. Будуць прадстаўлены работы па авія-, аўта-, суднамадэлiраваннi, таксама мадэлі сярэднявечных даспехаў.

Адбудзецца выступленне пераможцаў і фіналістаў рэспубліканскага конкурсу юных вакалістаў «Звонкая Раніца».

На станцыі «Сасновы бор» пасажыры святочнага цягніка пабываюць на партызанскай паляне. Тут плануецца выстава ваеннай тэхнікі, якую прадставіць 120-я гвардзейская асобная механізаваная брыгада Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Можна паўдзельнічаць у конкурсах, паглядзець паказальныя выступленні калектываў аматарскай мастацкай творчасці Культурна-спартыўных цэнтраў Беларускай чыгункі.

У гонар 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 3 ліпеня ў Баранавічах будзе курсіраваць спецыяльны «Цягнік Перамогі" на паравознай цязе. Гэты праект арганізаваны Баранавіцкім аддзялення Беларускай чыгункі.

Урачыстае прыбыццё цягніка на станцыю Баранавічы-Палескія адбудзецца 3 ліпеня ў 10.00. У саставе цягніка — салдацкая цяплушка, платформа з зенітна-кулямётнай устаноўкай, пасажырскія вагоны. Павядзе састаў паравоз серыі ЭР.

На працягу дня «Цягнік Перамогі" на паравознай цязе зробіць 3 рэйсы ад станцыі Баранавічы-Палескія, час у шляху кожнага рэйса складзе 20 хвілін. У першы рэйс цягнік адправіцца ў 10.50.

Павязе пасажыраў святочнага цягніка брыгада лакаматыўнага дэпо Ваўкавыск. Кіраваць паравозам будуць вопытныя машыніст і памочнік машыніста.

Перад адпраўленнем цягніка ў рэйс ўдзельнікі мерапрыемства змогуць сфатаграфавацца на фоне паравоза, пабываць у кабіне машыніста, зазірнуць у салдацкую цяплушку. Падчас руху пасажыраў чакае тэматычнае экскурсійнае абслугоўванне, прысвечанае гісторыі вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Адпраўленне і прыбыццё цягніка будзе суправаджацца Гарадскім канцэртным аркестрам.

Варта адзначыць, што побач са станцыяй Баранавічы-Палескія знаходзіцца музей чыгуначнай тэхнікі пад адкрытым небам, у якім у гэты дзень пройдуць тэматычныя экскурсіі, прысвечаныя 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год