Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у нарадзе па пытаннях развіцця тэхнічных аўдытаў у краінах Мытнага саюза, якая пройдзе ў Маскве 11 чэрвеня

09 чэрвеня 2014

11 чэрвеня ў Маскве адбудзецца нарада па пытаннях развіцця сістэмы тэхнічных аўдытаў прадпрыемстваў-вытворцаў чыгуначнай тэхнікі краін Мытнага саюза. У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі чыгуначных адміністрацый Беларусі, Расіі і Казахстана, а таксама Дэпартамента прамысловай палітыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі. Беларускую дэлегацыю ўзначаліць галоўны інжынер БЧ Валерый Шубадзёраў.

Падчас нарады бакі плануюць абмеркаваць пытанні стварэння сістэмы тэхнічных аўдытаў прадпрыемстваў чыгуначнага машынабудавання Беларусі, Расіі і Казахстана, вызначыць далейшыя крокі па гарманізацыі і інтэграцыі тэхнічных аўдытаў краін-удзельніц MС.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Да спісу навін за 2014 год