Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

На базе адпачынку «Высокі бераг» адбыўся галіновы турыстычны злёт прафсаюзаў чыгуначнікаў

16 чэрвеня 2014

12—14.06.2014 на базе адпачынку «Высокі Бераг» (Стаўбцкоўскі р-н) адбыўся галіновы турыстычны злёт прафсаюзаў чыгуначнікаў.

Турыстычны злёт прафсаюзаў чыгуначнікаў сёлета атрымаў статус міжнароднага. Для ўдзелу ў спартыўнам мерапрыемстве прыбылі каманды чыгуначнікаў Латвіі, Літвы і Расіі.

 

Удзельнікі 10 каманд спаборнічалі на турыстычнай паласе перашкод, у валейболе, міні-футболе, тэхніцы веласіпеднага турызму, гульні ў дартс. Усе віды спаборніцтваў патрабавалі ад удзельнікаў фізічнай трываласці, меткасці і энергічнасці. Астудзіць напружанне не змагло нават дрэннае надвор'е. Таксама была праведзена жартоўная эстафета і дадзены адзнакі ўладкаванню палаткавых мястэчкаў.

У агульнакамандным заліку пераможцамі спаборніцтваў стала каманда Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі. У выніку прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:

1 месца — каманда РПРОФ-3;
2 месца — каманда РПРОФ-5;
3 месца — каманда РПРОФ-2.

Каманды гасцей з Расіі і Літвы адзначылiся ў спецыяльнай намінацыі «Ўладкаванне палаткавага мястэчка», заняўшы 2-е і 3-е месцы адпаведна.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Да спісу навін за 2014 год