Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

«Стоп — няпэўны крок!» 7 чэрвеня 2014 года Беларуская чыгунка праводзіць акцыю, накіраваную на павышэнне бяспекі на чыгуначных пуцях

06 чэрвеня 2014

Акцыя праводзіцца сумесна з галіновым камітэтам ГА «БРСМ» і Мінскім аддзелам унутраных спраў на транспарце Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама. Яна накіравана на зніжэнне колькасці парушэнняў правіл пераходу чыгуначных пуцей у неўсталяваных месцах і звязаных з гэтым выпадкаў траўматызму, а таксама прафілактыку правапарушэнняў сярод непаўналетніх.

Акцыя пройдзе 7 чэрвеня 2014 года з 10-00 да 13-00 на ўчастках Мінскага чыгуначнага вузла, дзе адзначана найвялікая колькасць парушэнняў пры пераходзе пуцей і звязаных з гэтым няшчасных выпадкаў. Выкананне патрабаванняў бяспекі будуць кантраляваць сумесныя групы, у склад якіх увойдуць чыгуначнікі і супрацоўнікі міліцыі. З парушальнікамі, якія будуць заўважаны падчас акцыі, правядуць размову, а таксама ўручаць напамінак «Бяспека на чыгуначным транспарце».

 

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год