Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Міжнародны дзень бяспекі на чыгуначных пераездах прайшоў на ўсіх аддзяленнях Беларускай чыгункі

06 чэрвеня 2014

На Беларускай чыгунцы эксплуатуецца 1390 чыгуначных пераездаў агульнага карыстання. 3 чэрвеня дзяжурства арганізавалі на 165 пераездах з найболей інтэнсіўным рухам цягнікоў і аўтамабіляў. На агульны вынік спрацавалі прадстаўнікі Беларускай чыгункі, Дзяржаўтаінспекцыі, аддзелаў унутраных спраў на транспарце, чыгуначных службаў, мясцовых выканкамаў, а таксама прадстаўнікі добраахвотных народных дружын і першасных арганізацый ГА «БРСМ» аддзяленняў чыгункі.

Падчас акцыі было распаўсюджана больш за 3,5 тысячы памятак і буклетаў пра бяспеку руху на чыгуначных пераездах пра выпадкі дарожна-транспартных здарэнняў. 3780 машынiстам транспартных сродкаў нагадалі пра правілы праезду праз чыгуначныя пераезды. Таксама за час правядзення міжнароднай акцыі было выяўлена 38 парушэнняў правіл пераезду чыгуначных пераездаў. Кампанія атрымала шырокае асвятленне ў рэспубліканскіх і мясцовых сродках масавай інфармацыі — газетах, радыё, тэлебачанні.

 

Павышаная ўвага да праблемы бяспекі на пераездах не выпадкова. У цэлым у свеце існуе каля 600 000 месцаў скрыжавання чыгуначных пуцей з аўтадарогамі. Паводле звестак па краінах Еўропы, здарэнні на пераездах складаюць амаль трэцюю частку няшчасных выпадкаў са смяротным зыходам на чыгунках.

Акцыя «Міжнародны дзень бяспекі на чыгуначных пераездах» праходзіць з 2009 года па ініцыятыве Міжнароднага саюза чыгунак пры падтрымцы сусветнай чыгуначнай супольнасці. Ужо ў шосты раз актыўны ўдзел у ёй прымае і Беларуская чыгунка. Штогод магістраль праводзіць сістэмную працу па прыцягненні ўвагі вадзіцеляў і пешаходаў, у тым ліку дзяцей і моладзі, да выканання правіл бяспечных паводзін на пераездах.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

 

Да спісу навін за 2014 год