Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка аб'яўляе аб правядзенні з 29 жніўня дэкады па прафілактыцы дзіцячага траўматызму

25 жніўня 2014

Напярэдадні пачатку навучальнага года Беларуская чыгунка аб'яўляе аб правядзенні з 29 жніўня па 7 верасня дэкады па прафілактыцы дзіцячага траўматызму «Дзеці і бяспека».

У гэты перыяд ва ўсіх абласцях будзе праведзены комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку няшчасных выпадкаў на аб'ектах чыгуначнага транспарту. У гэтых мерапрыемствах будуць задзейнічаны работнікі арганізацый і адасобленых структурных падраздзяленняў БЧ, супрацоўнікі органаў унутраных спраў на транспарце.

Падчас дэкады будуць праводзіцца мэтавыя рэйды па кантролі за перамяшчэннем дзяцей на аб'ектах чыгуначнага транспарту. У цэнтры ўвагі такіх рэйдаў — папярэджанне знаходжання на аб'ектах чыгуначнага транспарту малалетніх без суправаджэння дарослых; недапушчэнне знаходжання на чыгуначных пуцях непаўналетніх у навушніках альбо тых, што размаўляюць па мабільным тэлефоне.

 

Плануецца правядзенне тлумачальна-прафілактычнай работы ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і ва ўстановах адукацыі. Прадугледжаны і іншыя мерапрыемствы.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год