Нарада прадстаўнікоў юрыдычных падраздзяленняў чыгунак Беларусі, Расіі, Латвіі, Літвы і Эстоніі пройдзе ў Гомелі 21—22 жніўня
15 жніўня 2014
Плануецца, што дэлегацыю Беларускай чыгункі ўзначаліць намеснік начальніка чыгункі Пётр Стоцкi.
У ходзе нарады бакі разгледзяць шэраг прававых пытанняў узаемадзеяння чыгуначных адміністрацый у сучасных умовах.
У тым ліку плануецца абмеркаваць змены ў заканадаўстве Беларусі, якія павінны адбыцца ў сувязі з падпісаннем Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе; прававое рэгуляванне Мытнага саюза, Адзінай эканамічнай прасторы і Еўразійскага эканамічнага саюза ў аспектах, якія тычацца дзейнасці чыгуначнага транспарту і шэраг іншых пытанняў.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2014 год