Беларуская чыгунка праводзіць конкурс «Лепшы менеджэр па якасці ў 2014 годзе»
15 жніўня 2014
Прыняць удзел у конкурсе запрашаюцца арганізацыі і адасобленыя структурныя падраздзяленнi Беларускай чыгункі, якія ўкаранілі сістэму менеджменту якасці.
Заяўкі і матэрыялы для ўдзелу ў конкурсе неабходна накіроўваць да 29 жніўня ўключна ў службу стандартызацыі, метралогіі, сертыфікацыі і кіравання якасцю на адрас: вул. Леніна, 17, 220030, г. Мінск.
Пры падвядзенні вынікаў конкурсу будуць ўлічвацца практычныя вынікі функцыянавання сістэм менеджменту якасці арганізацый БЧ, асабісты ўклад ўдзельнікаў конкурсу ў іх распрацоўку, укараненне і ўдасканаленне, а таксама навуковая і практычная дзейнасць прэтэндэнтаў на званне лепшага мэнэджэра па якасці Беларускай чыгункі.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: (+37517) 225 26 78 і 225 26 74.
Упершыню конкурс «Лепшы менеджэр па якасці Беларускай чыгункі» адбыўся ў 2010 годзе, з тых часоў ён праводзіцца штогод. Мерапрыемства праводзіцца з мэтай прапаганды перадавога вопыту ў галіне менеджменту якасці і садзейнічання яго ўкаранення ў арганізацыях БЧ, павышэння канкурэнтаздольнасці прадукцыі і паслуг.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2014 год