Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дзіцячая чыгунка запрашае на сустрэчу з пісьменнікамі напярэдадні Дня беларускага пісьменства

28 жніўня 2014

29 жніўня на Дзіцячай чыгунцы ім. К. С. Заслонава Мінскага аддзялення БЧ пройдзе мерапрыемства «Пiсьменнiкi дзецям», прысвечанае Дню беларускай пісьменнасці.

Мерапрыемства пачнецца ў 11.00 у фае залы чакання Дзіцячай чыгункі. Прыняць удзел запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Навучэнцы гуртка «Юны чыгуначнік», а таксама пасажыры і госці Дзіцячай чыгункі сустрэнуцца з прадстаўнікамі творчай інтэлігенцыі Беларусі — лаўрэатамі прэстыжных дзяржаўных і літаратурных прэмій. Аб сваёй творчасці хлопцам раскажуць галоўны рэдактар ​​дзіцячага часопіса «Вясёлка», член праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Ліпскі, а таксама пісьменніца і паэтка Раіса Баравікова. Прадугледжана чытанне вершаў, правядзенне розных віктарын.

 

У сваю чаргу юныя чыгуначнікі правядуць для ўдзельнікаў сустрэчы экскурсію па Дзіцячай чыгунцы і арганізуюць займальную паездку ў цягніку па маршруце ст. Заслонава — ст. Сасновы Бор і назад.

Мерапрыемства праводзіцца сумесна з адміністрацыяй Першамайскага раёна г. Мінска.

Маленькіх гасцей і іх бацькоў чакаюць па адрасе: пр-т Незалежнасці, 86. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: (+37517) 267 25 22 і 237 65 75.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год