Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прыме ўдзел у пасяджэнні Камісіі Савета па чыгуначным транспарце па пытаннях бяспекі руху, якое пройдзе ў Мінску 2—3 верасня

20 жніўня 2014

2—3 верасня ў Мінску пройдзе IV пасяджэнне Камісіі Савета па чыгуначным транспарце па пытаннях бяспекі руху на чыгуначным транспарце.

Чакаецца, што ў пасяджэнні Камісіі прымуць удзел прадстаўнікі чыгуначных адміністрацый 15 краін — Беларусі, Расіі, Казахстана, Украіны, Арменіі, Кіргізіі, Малдовы, Узбекістана, Азербайджана, Літвы, Латвіі, Эстоніі і інш.

Беларуская чыгунка ў гэтым годзе з'яўляецца не толькі удзельнікам, але і адным з арганізатараў мерапрыемства.

На парадку дня пасяджэння Камісіі — разгляд больш за 10 пытанняў. У тым ліку плануецца абмеркаваць бяспеку чыгуначных пераездаў; разгледзець пытанні актуалізацыі Інструкцыі аб парадку сумесных дзеянняў чыгуначных адміністрацый дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных дзяржаў, Латвіі, Літвы, Эстоніі па службовым расследаванні парушэнняў бяспекі руху ў цягніковай і манеўровай рабоце.

 

Рашэнне аб стварэнні Камісіі было прынята на 58 пасяджэнні Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці, які адбыўся ў маі 2013 года ў г. Душанбэ. Асноўнымі задачамі Камісіі з'яўляюцца рэалізацыя рашэнняў Савета, фарміраванне адзінай палітыкі ў галіне забеспячэння бяспекі руху ў міжнародных чыгуначных зносінах, каардынацыя дзеянняў у пытаннях бяспекі руху, падрыхтоўка прапаноў па павышэннi бяспекі руху на чыгуначным транспарце.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год