Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прыме ўдзел у міжнароднай спецыялізаванай выставе «InnoTrans» у Берліне

07 жніўня 2014

Міжнародная выстава «InnoTrans» пройдзе з 23 па 26 верасня.

На выставе InnoTrans будуць прадстаўлены такія важныя тэмы, як структура чыгуначнага транспарту, чыгуначныя тэхналогіі, чыгуначная інфраструктура, унутранае абсталяванне рухомага саставу, грамадскі пасажырскі транспарт, будаўніцтва тунэляў.

Асаблівае месца зойме прэзентацыя мадэляў сучаснага рэйкавага рухомага саставу, навуковых і тэхнічных дасягненняў у галіне рэйкавага транспарту і транспартнай тэхнікі, а таксама сістэм гарадскога і прыгараднага транспарту, транспарту далёкiх зносін. Не выпадкова выстава «InnoTrans» традыцыйна становіцца найцікавым аглядам як для фірмаў-вытворцаў, так і для патэнцыйных заказчыкаў пасажырскага і грузавога транспарту.

Упершыню на выставе ў 2014 годзе будзе дэманстравацца манеўровы цеплавоз ТМЭ3, распрацаваны Беларускай чыгункай сумесна з чэшскай кампаніяй АТ «СZ LOKO» у лакаматыўным дэпо Ліда.

 

Выраб двухвосевых цеплавозаў ТМЭ3 ажыццяўляецца на падставе інвестыцыйнага праекта «Мадэрнізацыя і выраб манеўровых цеплавозаў ў Рэспубліцы Беларусь». Асноўнае прызначэнне ТМЭ3 — выкананне манеўровых работ на пуцях агульнага карыстання і пад'язных пуцях прамысловых прадпрыемстваў з шырынёй каляіны 1520 мм.

У цяперашні час на беларускай магістралі эксплуатуецца 8 манеўровых лакаматываў ТМЭ3. Да канца 2015 плануецца вырабіць яшчэ 12 лакаматываў.

Камплектуючыя дэталі і элементы, выкарыстаныя ў канструкцыі ТМЭ3, адпавядаюць самым высокім патрабаванням у галіне экалогіі, аховы здароўя абслуговага персаналу, бяспекі эксплуатацыі.

Рэалізацыя праекта дасць магчымасць беларускай магістралі не толькі абнавіць парк манеўровых лакаматываў, што эксплуатуюцца на Беларускай чыгунцы і пад'язных пуцях айчынных прамысловых прадпрыемстваў, але і знізіць выдаткі на эксплуатацыю, тэхнічнае абслугоўванне і рамонт цеплавозаў. Акрамя таго, прымяненне ТМЭ3 дазволіць палепшыць умовы работы лакаматыўных брыгад і гарантуе бяспеку выканання манеўровай работы.

Таксама ў рамках наведвання выставы дэлегацыя Беларускай чыгункі плануе правесці шэраг сустрэч з замежнымі кампаніямі-вытворцамі чыгуначнай тэхнікі і абсталявання рухомага саставу: польскай «PESA Bydgoszcz SA», швейцарскай «Stadler Rail Group», чэскай «CZ LOKO as», нямецкай «Siemens» ды іншымі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Да спісу навін за 2014 год