Сельгасарганізацыі Беларускай чыгункі завяршаюць уборку збожжавых ўраджаю гэтага года
11 жніўня 2014
Сельгасарганізацыі БЧ актыўна ўдзельнічаюць ва ўборачнай кампаніі-2014. Па стане на 11 жніўня імі ўбрана збожжавых і зернебабовых культур на 8850 га, што складае 93,2% ад запланаванай плошчы. Намалочана 41836 т збожжа.
Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых у сельгасарганізацыях Беларускай чыгункі склала 47,3 ц/га. Для параўнання, у мінулым годзе сярэдняя ўраджайнасць склала 39,3 ц/га.
Акрамя таго, сельгасарганізацыі беларускай магістралі завяршылі ўборку азімага рапсу і пачалі ўборку яравога рапсу.
Нагадаем, у склад Беларускай чыгункі ўваходзяць 7 сельскагаспадарчых арганізацый: «Саўгас «Рачкавічы»; «Свіцязь» (Баранавіцкае аддзяленне БЧ); «Радзежскае» (Брэсцкае аддзяленне), «Крынкі-Агра» (Гомельскае аддзяленне); «Авангард» (Магілёўскае аддзяленне); «Выдрэя» і «Улiшыцы-Агра» (Віцебскае аддзяленне).
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2014 год