Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Напярэдадні новага навучальнага года на Беларускай чыгунцы стартавала дэкада па прафілактыцы дзіцячага траўматызму

29 жніўня 2014

Сёння на Беларускай чыгунцы стартавала дэкада па прафілактыцы дзіцячага траўматызму «Дзеці і бяспека», якая працягнецца па 7 верасня.

У гэты перыяд ва ўсіх абласцях будзе праведзены комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку няшчасных выпадкаў на аб'ектах чыгуначнага транспарту. У гэтых мерапрыемствах задзейнічаны работнікі арганізацый і адасобленых структурных падраздзяленняў БЧ, супрацоўнікі органаў унутраных спраў на транспарце.

З сённяшняга дня пачалося правядзенне мэтавых рэйдаў па кантролі за перамяшчэннем дзяцей на аб'ектах чыгуначнага транспарту. У цэнтры ўвагі такіх рэйдаў — папярэджанне знаходжання на аб'ектах чыгуначнага транспарту малалетніх без суправаджэння дарослых; недапушчэнне знаходжання на чыгуначных пуцях непаўналетніх у навушнiках альботых, што размаўляюць па мабільным тэлефоне.

 

Таксама праводзіцца тлумачальна-прафілактычная работа ў школах і іншых установах адукацыі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год