Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Асіповіцкі завод жалезабетонных канструкцый у верасні плануе запусціць новую лінію па вытворчасці жалезабетонных шпал

18 жніўня 2014

Асіповіцкі завод жалезабетонных канструкцый ААТ «Дарбудмантажтрэст» у верасні бягучага года плануе ўвесці ў эксплуатацыю новую лінію па вытворчасці жалезабетонных шпал з рознымі відамі рэйкавага змацавання.

У ходзе рэалізацыі праекта быў выкананы капітальны рамонт аднаго з цэхаў з заменай інжынерных сетак, выраблены дадатковыя металаканструкцыі і падмуркі пад абсталяванне.

Магутнасць новай лініі разлічана на выраб да 400 тыс. жалезабетонных шпал у год. Найважнейшымі перавагамі устаноўленага сучаснага абсталявання з'яўляецца яго энергаэфектыўнасць і высокая якасць вырабаў. Лінія практычна цалкам аўтаматызаваная — асноўнымі вытворчымі працэсамі кіруе камп'ютар і комплекс спецыяльнага праграмнага забеспячэння.

 

У асноўным тут плануецца вырабляць запатрабаваныя жалезабетонныя шпалы с змацаваннем СБ. У перспектыве — выпуск шпал с змацаваннем ARC, Pandrol, Vossloh, якія выкарыстоўваюцца пры рамонце і будаўніцтве чыгуначнага палатна ў Расіі і краінах Еўрасаюза.

У першую чаргу, прадпрыемства плануе задаволіць попыт айчынных спажыўцоў. Галоўным з іх з'яўляецца Беларуская чыгунка — больш за 50% прадукцыі завода выкарыстоўваецца для рамонту і будаўніцтва аб'ектаў магістралі. Толькі ў 2014 годзе, згодна з заключаным дагаворам, Асіповіцкі завод жалезабетонных канструкцый павінен паставіць для патрэб пуцявой гаспадаркі БЧ 200 тыс. шпал СБ з анкерамі для каляіны 1520 мм, 15 тыс. шпал для каляіны 1435 мм і 90 камплектаў брусаў для стрэлачных пераводаў. Беларуская чыгунка закупляе і іншую прадукцыю завода.

Асіповіцкі завод жалезабетонных канструкцый з'яўляецца філіялам ААТ «Дарбудмантажтрэст» і спецыялізуецца на вытворчасці жалезабетонных канструкцый для будаўніцтва аб'ектаў вытворчага прызначэння, мастоў, жылля; металаканструкцый і арматурных вырабаў; канструкцый паўсухога прэсавання для добраўпарадкавання. Акцыі ААТ «Дарбудмантажтрэст» знаходзяцца ва ўпраўленні Беларускай чыгункі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год