Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка ўвяла ў эксплуатацыю мікрапрацэсарную цэнтралізацыю на трох станцыях ўчастка Асіповічы—Жлобін

08 жніўня 2014

Беларуская чыгунка ў рамках развіцця інфраструктуры электрыфікаванага ўчастка Асіповічы—Жлобін ўвяла ў эксплуатацыю мікрапрацэсарную цэнтралізацыю (МПЦ) ESA11-ВС на трох станцыях — Асіповічы-3, Татарка і Мірадзіна, а таксама аўтаматычную блакiроўку АВЕ1-ВС на прылеглых перагонах.

Названыя сістэмы МПЦ і аўтаблакiроўкi былі выраблены па ліцэнзіі на Брэсцкім электратэхнічным заводзе і замянілі сабой састарэлыя ўстройствы рэлейнай электрычнай цэнтралізацыі і аўтаблакiроўкi.

 

У ходзе рэалізацыі праекта на ўчастку ад Асіповіч да Мірадзіна была заменена кабельная сетка і ўсе падлогавыя ўстройствы СЦБ (сістэмы сігналізацыі і цэнтралізацыі блакіроўкі). У тым ліку ўстаноўлены новыя святлафоры з прымяненнем святлодыёдных святлоаптычных сістэм, якія значна паляпшаюць бачнасць сігналаў пры неспрыяльных умовах надвор'я. Выкананы і шэраг іншых работ.

Запуск МПЦ на станцыях Асіповічы-3, Татарка і Мірадзіна, і аўтаматычнай аўтаблакiроўкi на перагонах паміж імі з'яўляецца першым этапам рэалізацыі праекта «Аўтаблакiроўка на ўчастку Асіповічы—Жлобін», які прадугледжвае поўную замену ўстройстваў СЦБ на ўчастку ад Асіповіч да Жлобіна. Завяршыць праект плануецца ў 2015 годзе.

Сістэма цэнтралізацыі забяспечвае кіраванне стрэлкамі і святлафорамі і прызначана для кіравання рухам цягнікоў і манеўровай работай на станцыі. Мікрапрацэсарная цэнтралізацыя ўяўляе сабой шматузроўневую аўтаматызаваную сістэму, якая выконвае шэраг функцый. У іх ліку — тэхнічнае дыягнаставанне і маніторынг адмоў, архіваванне падзей, інтэграцыя з дыспетчарскай цэнтралізацыяй і аўтаблакiроўкай і інш.

Ўкараненне ўстройстваў электрычнай цэнтралізацыі з ужываннем мікрапрацэсарных тэхналогій з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў работы чыгункі, накіраваных на забеспячэнне бяспекі руху цягнікоў, павышэнне аператыўнасцi кіравання перавозачным працэсам, зніжэнне эксплуатацыйных выдаткаў.

Нагадваем, электрыфікацыя ўчастка Жлобін—Асіповічы (даўжыня 107,2 км) была завершана ў верасні 2013 года ў рамках рэалізацыі важнейшага інвестыцыйнага праекта Беларускай чыгункі «Электрыфікацыя ўчасткаў Гомель—Жлобін—Асіповічы і Жлобін—Калінкавічы».

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год