Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка з 1 верасня плануе прыступіць да перавозкі буракоў ураджаю 2014 года

27 жніўня 2014

Усяго ў бягучым годзе ў адпаведнасці з узгодненым графікам канцэрна «Белдзяржхарчпрам» чыгуначным транспартам плануецца перавезці больш за 2 млн. т буракоў, што складзе 114% да ўзроўню 2013 года. Максімальныя аб'ёмы пагрузкі чакаюцца ў кастрычніку-лістападзе — да 400 вагонаў у суткі.

Перавозка буракоў будзе ажыццяўляцца са станцый Мінскага, Баранавіцкага, Брэсцкага і Магілёўскага аддзяленняў БЧ.

 

Штогод Беларуская чыгунка ўносіць свой уклад у масавую ўборку плодаагародніннай прадукцыі. Перавозка чыгуначным транспартам буракоў на цукровыя заводы ажыццяўляецца з верасня па студзень, што абумоўлена тэхналогіяй вырошчвання і захоўвання буракоў, а таксама магутнасцямі прадпрыемстваў па iх перапрацоўцы.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год