Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка праводзіць дэкаду кантролю за безбілетны праезд у цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа

06 жніўня 2014

Дэкада пройдзе на ўсіх аддзяленнях чыгункі. Яна праводзіцца з мэтай узмацнення барацьбы з безбілетным праездам. Графік праверак наяўнасці праязных дакументаў пабудаваны такім чынам, каб максімальна ахапіць кантролем цягнікi рэгіянальных ліній эканом-класа. У іх прымуць удзел кантралёры-рэвізоры сумесна з работнікамі ваенізаванай аховы і супрацоўнікамі транспартнай міліцыі. Акрамя таго, на станцыях адпраўлення і абароту цягнікоў будзе праводзіцца перонны кантроль наяўнасці ў грамадзян праязных дакументаў.

 

Таксама ў перыяд правядзення дэкады суцэльнага кантролю пройдзе маніторынг пасажырапатоку.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Да спісу навін за 2014 год

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць