Беларуская чыгунка правядзе Трэці злёт машыністаў
13 жніўня 2014
Трэці злёт машыністаў пройдзе ў другой дэкадзе кастрычніка гэтага года ў новым фармаце. Чакаецца, што ў злёце прымуць удзел каля 270 чалавек. Будуць прадстаўлены ўсе 17 лакаматыўных дэпо беларускай магістралі. Таксама ў лік удзельнікаў ўвойдуць начальнікі лакаматыўных дэпо і іх намеснікі па эксплуатацыі, машыністы-інструктары лакаматыўных брыгад, старшыні прафсаюзных камітэтаў, псіхолагі.
Абмеркаванне пытанняў злёту будзе арганізавана ў пяці рабочых групах. Кіраўнікамі груп стануць намеснікі Начальніка Беларускай чыгункі, галоўны інжынер і галоўны рэвізор па бяспецы руху цягнікоў. У рабоце гуртоў прымуць удзел кіраўнікі структурных падраздзяленняў Упраўлення і аддзяленняў чыгункгі, у кампетэнцыі якіх знаходзіцца тое ці іншае пытанне, якое будзе абмяркоўваецца.
Першы дзень злёту — прыбыццё ў Мінск і рэгістрацыя дэлегатаў у сталічным Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў. Тут адбудзецца ўрачыстае адкрыццё з удзелам Начальніка Беларускай чыгункі. Прагучаць справаздачы аб выкананні рашэнняў Другога злёту машыністаў. Затым дэлегаты і ўдзельнікі рабочых груп адправяцца на прадпрыемствы Беларускай магістралі, на базе якіх на другі дзень злёту пройдуць пасяджэнні рабочых груп.
Першая з іх у лакаматыўным дэпо Мінск абмяркуе пытанні арганізацыі руху цягнікоў і манеўровай рабоы, аптымізацыі графіка руху цягнікоў, парушэнні рэжымаў працы, узаемадзеянне лакаматыўных брыгад з дыспетчарскім апаратам і датычнымі работнікамі сумежных службаў, якія непасрэдна ўдзельнічаюць у арганізацыі руху цягнікоў. Таксама ў цэнтры ўвагі будзе эканомія паліўна-энергетычных рэсурсаў на цягу цягнікоў.
Другая група накіруецца ў лакаматыўнае дэпо Баранавічы. Там пойдзе гаворка пра абнаўленне і паляпшэнні тэхнічнага стану лакаматыўнага і маторвагоннага паркаў чыгункі, а таксама пра перспектывы развіцця лакаматыўнай цягі.
Трэцяя група будзе працаваць у лакаматыўным дэпо Брэст. Галоўная ўвага будзе засяроджана на бяспецы руху цягнікоў, ролі і адказнасці лакаматыўных брыгад ў забеспячэнні перавозачнага працэсу. Размова таксама пойдзе аб павышэнні значнасці машыністаў ў забеспячэнні бяспекі руху.
Чацвёртая група ў лакаматыўным дэпо Гомель абмяркуе аспекты абнаўлення інфраструктуры Беларускай чыгункі, падрыхтоўкі кадраў і псіхалагічнага суправаджэння прафесійнай дзейнасці лакаматыўных брыгад.
Пятая група адправіцца ў лакаматыўнае дэпо Віцебск. У сферы яе ўвагі будуць пытанні ўдасканалення аплаты працы і паляпшэння медыцынскага забеспячэння вытворчай дзейнасці лакаматыўных брыгад. Абмеркаванне таксама закране вырашэнне сацыяльных пытанняў.
Мяркуецца, што вынікам абмеркаванняў ва ўсіх рабочых групах стануць канкрэтныя рашэнні.
Пасля заканчэння пасяджэнняў прадугледжаны наведваннi прадпрыемстваў чыгуначнага вузла.
Завершыцца Трэці злёт машыністаў ў Гомелі ў Палацы культуры чыгуначнікаў. Праграма трэцяга дня злёту таксама будзе насычанай. Прадугледжана выступленне прадстаўнікоў ад кожнай рабочай групы, дэлегатаў злёту, а пры неабходнасці - кiраўнiкоў службаў і арганізацый магістралі. Прысутныя выслухаюць прапановы па вырашэннi пытанняў, выпрацаваных рабочымі групамі, будзе прыняты выніковы дакумент.
Таксама пройдзе ўрачыстае ўзнагароджанне ўдзельнікаў Трэцяга злёту машыністаў галіновымі ўзнагародамі.
З мэтай абмену вопытам у пытаннях арганізацыі бяспекі руху цягнікоў, паляпшэння ўмоў працы і адпачынку лакаматыўных брыгад у Трэцім злёце машыністаў Беларускай чыгункі плануецца таксама ўдзел прадстаўнікоў чыгуначных адміністрацый ААТ «Расійскія чыгункі», «Укрзализныця», АТ «Літоўскія чыгункі», ТАА «ЛДЗ КАРГО».
У цяперашні час на Беларускай чыгунцы працуюць каля 3,6 тыс. машыністаў і больш за 2,6 тыс. памочнікаў машыніста, якія абслугоўваюць больш за 1 тыс. адзінак цягавага рухомага саставу.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2014 год