Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Гасцей і ўдзельнікаў Дня беларускага пісьменства сустрэне абноўленая чыгуначная станцыя «Беларусь» у Заслаўі

22 жніўня 2014

Беларуская чыгунка ўносіць свой уклад у падрыхтоўку да правядзення ў Заслаўі Дня беларускага пісьменства. У рамках падрыхтоўкі да свята змянілася чыгуначная станцыя «Беларусь» у Заслаўі. Праведзены рамонт і афарбоўка фасадаў станцыйнага будынка і будынка багажнага аддзялення, рамонт дэкаратыўнай падсветкі. Фасад станцыйнага будынка ўпрыгожыла гістарычнае пано.

Выканана ўнутранае аздабленне і ўладкаванне падвесных столяў у зале чакання. Адрамантавана пасажырская платформа. Праведзена заменена сістэмы вонкавага асвятлення тэрыторыі станцыі і шэраг іншых работ.

Асобная ўвага нададзена добраўпарадкаванню прылеглай тэрыторыі станцыі — тут з'явіліся новыя пешаходныя дарожкі з тратуарнай пліткай, у бліжэйшы час на тэрыторыі станцыі будуць устаноўлены новыя лаўкі і ўрны.

 

Дзень беларускага пісьменства адзначаецца з 1994 года з мэтай прапаганды лепшых традыцый нацыянальнай культуры, друкаванага слова, духоўнасці беларускага народа. За гэты час свята стала важнай падзеяй у культурным жыцці краіны, набыла агульнанацыянальны характар​​. Дзень беларускага пісьменства праходзіць штогод у першую нядзелю верасня.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год