Каманда Беларускай чыгункі ўпершыню прыме ўдзел у конкурсе машыністаў ААТ «РЖД», які пройдзе ў Пензе ў кастрычніку
29 жніўня 2014
З мэтай далейшага ўмацавання міжнародных сувязяў і абмену перадавым вопытам каманда БЧ упершыню прыме ўдзел у конкурсе прафесійнага майстэрства на званне «Лучший работник Дирекции тяги» сярод машыністаў-інструктараў лакаматыўных брыгад, машыністаў, памочнікаў машыністаў лакаматываў і тэхнікаў па расшыфроўцы стужак хуткасцямераў, які штогод арганізуе ААТ «РЖД».
У гэтым годзе мерапрыемства пройдзе 22—24 кастрычніка ў г. Пензе.
Каманды-ўдзельніцы прадставяць на конкурсе свае прывітаннi і відэаролік на тэму «Моя жизнь, моя работа, мой безопасный труд». У праграме індывідуальных спаборніцтваў — праверка тэарэтычных ведаў удзельнікаў і практычныя заданні, якія прадугледжваюць прымяненне прафесійных навыкаў, у тым ліку пры розных нестандартных сітуацыях.
Беларуская чыгунка надае вялікае значэнне павышэнню прафесійнага ўзроўню сваіх супрацоўнікаў і прэстыжу чыгуначных прафесій. З гэтай мэтай на БЧ штогод праводзіцца шэраг конкурсаў. У іх ліку — «Лучший по профессии на железнодорожном транспорте» сярод работнікаў лакаматыўных брыгад і машыністаў-інструктараў. Менавіта тыя работнікі лакаматыўнай гаспадаркі, якія ў апошнія некалькі гадоў з'яўляліся яго ўдзельнікамі і пераможцамі прадставяць Беларускую чыгунку на конкурсе машыністаў ААТ «РЖД» ў Пензе. Усяго ў склад беларускай каманды ўвойдуць 7 чалавек — кіраўнік групы; машыніст і памочнік машыніста цеплавоза; машыніст і памочнік машыніста электравоза; машыніст інструктар; тэхнік-расшыфроўшчык.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2014 год