Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Карпаратыўныя навіны

Чэрвень

  • Каля 600 маладых людзей будуць працаваць у студэнцкіх атрадах на Беларускай чыгунцы летам 2023 года
    30 чэрвеня 2023
    Каля 600 маладых людзей будуць працаваць у студэнцкіх атрадах на Беларускай чыгунцы летам 2023 года

    29 чэрвеня 2023 года ў Гомелі адбылося ўрачыстае адкрыццё трэцяга працоўнага семестра для студэнцкіх атрадаў Беларускай чыгункі. На вакзале станцыі Гомель сабраліся ўдзельнікі студатрадаў, якія будуць працаваць у арганізацыях БЧ у ліпені-верасні 2023 года.

    З кожным годам студатрадаўскі рух на Беларускай чыгунцы набірае абароты. Калі летась на беларускай магістралі працавалі больш за 230 студэнтаў і навучэнцаў, то цяпер іх у 2,5 разы больш – амаль 600 чалавек. Пашырылася і геаграфія навучальных устаноў рэспублікі. У 2022 годзе Беларуская чыгунка прымала дзяцей з 10 ВНУ і ССНУ, а ў 2023 – ужо з больш чым 30. Як адзначыў, віншуючы маладых людзей з пачаткам працоўнай змены, намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Пётр Стоцкі: «Мы зробім усё, каб вы палюбілі чыгунку і пасля заканчэння сваіх навучальных устаноў захацелі вярнуцца да нас зноў і працягнуць свой працоўны шлях. Сягоння на Беларускай чыгунцы ўкараняюцца самыя сучасныя тэхналогіі і высокакваліфікаваныя кадры нам вельмі патрэбны!».

    Чытаць далей…
  • Работнікі Беларускай чыгункі прынялі ўдзел у спартыўна-патрыятычным марафоне «Насустрач II гульням СНД!»
  • Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у жаночым форуме ААТ «РЖД»
    23 чэрвеня 2023
    Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у жаночым форуме ААТ «РЖД»

    IV Форум па ўдасканаленні ўмоў працы, адпачынку і сацыяльнай падтрымкі жанчын ААТ «РЖД» прайшоў 20-22 чэрвеня 2023 года ў Валгаградзе (Расійская Федэрацыя). У ім прынялі ўдзел больш за 100 чыгуначніц з Расіі, Беларусі, Казахстана, Арменіі і Кітая.

    Чытаць далей…
  • 22 чэрвеня 2023
    27 чэрвеня кіраўніцтва Беларускай чыгункі правядзе «Прамую тэлефонную лінію»

    У аўторак, 27 чэрвеня 2023 года, Беларуская чыгунка правядзе «Прамую тэлефонную лінію» па тэме «Кадравыя і сацыяльныя пытанні, працаўладкаванне, аплата і ўмовы працы, жыллёвыя праваадносіны, змест платформаў, прыпыначных пунктаў».

    Чытаць далей…
  • 22 чэрвеня 2023
    Беларуская чыгунка прыняла ўдзел у нарадзе па пытанні аптымізацыі лагістычных схем паставак экспартнай прадукцыі

    20 чэрвеня 2023 года ва Упраўленні Беларускай чыгункі адбылася сустрэча з прадстаўнікамі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, дзяржаўных канцэрнаў, прадпрыемстваў і транспартна-лагістычных кампаній. Мерапрыемства прайшло пад старшынствам Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Аляксея Аўраменкі з удзелам Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава.

    Чытаць далей…
  • «Адзіны дзень пасажыра» - у новым фармаце. 29 чэрвеня па нумары 151 адбудзецца прамая тэлефонная лінія са спецыялістамі Беларускай чыгункі
    21 чэрвеня 2023
    «Адзіны дзень пасажыра» - у новым фармаце. 29 чэрвеня па нумары 151 адбудзецца прамая тэлефонная лінія са спецыялістамі Беларускай чыгункі

    Беларуская чыгунка ўдасканальвае ўзаемадзеянне з пасажырамі. Для зручнасці спажыўцоў транспартных паслуг, а таксама каб вывучыць іх погляды і атрымаць эфектыўную зваротную сувязь, «Адзіны дзень пасажыра» змяняе свой фармат. Цяпер, каб задаць спецыялістам пасажырскай службы Беларускай чыгункі пытанне, якое вас цікавіць, не трэба ехаць на чыгуначны вакзал.

    29 чэрвеня 2023 года «Адзіны дзень пасажыра» пройдзе ў фармаце прамой тэлефоннай лініі. У гэты дзень з 11.00 да 14.00 з любога рэгіёна Беларусі можна патэлефанаваць па бясплатным нумары 151 у кантакт-цэнтр БЧ, каб задаць свае пытанні ці выказаць прапановы, звязаныя з арганізацыяй пасажырскіх перавозак чыгуначным транспартам. Званкі даступны як са стацыянарных, так і мабільных тэлефонаў.

    Чытаць далей…
  • 21 чэрвеня 2023
    Бяспечная чыгунка – без навушнікаў і тэлефона. Беларуская чыгунка заклікае строга выконваць правілы бяспекі пры пераходзе праз пуці

    З пачатку года на Беларускай чыгунцы адбылося 42 выпадкі невытворчага траўматызму, у якіх пацярпелі 43 чалавекі. У тым ліку 30 чалавек траўміраваны смяротна.

    Чытаць далей…
  • «Прававы Экспрэс» будзе курсіраваць з 25 чэрвеня па 1 ліпеня па гарадах Беларусі
    20 чэрвеня 2023
    «Прававы Экспрэс» будзе курсіраваць з 25 чэрвеня па 1 ліпеня па гарадах Беларусі

    Маштабны праект «Прававы Экспрэс» рэалізуюць Беларуская натарыяльная палата ва ўзаемадзеянні з Беларускай чыгункай і пры ўдзеле ГА «Беларускі саюз жанчын» напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Адной з мэтаў яго з'яўляецца правядзенне акцый па бясплатным кансультаванні грамадзян.

    Стартуе рэйс «Прававога Экспрэса» 25 чэрвеня 2023 года на станцыі Мінск-Пасажырскі. У першы дзень акцыі звярнуцца па кансультацыю натарыуса на сталічным вакзале можна будзе з 13.00 да 16.00 у холе трэцяга паверха (злева ад эскалатара).

    Далей «Прававы Экспрэс» пройдзе па маршруце Мінск–Віцебск–Гомель–Магілёў–Гродна–Брэст–Мінск. У кожным з абласных цэнтраў можна будзе атрымаць бясплатную кансультацыю натарыуса ў перыяд з 10.00 да 13.00. На вакзале ў Віцебску акцыя пройдзе 26 чэрвеня, у Гомелі – 27 чэрвеня, у Магілёве – 28 чэрвеня, у Гродне – 29 чэрвеня, у Брэсце – 30 чэрвеня.

    Чытаць далей…
  • Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у юбілейнай 50-й сесіі Нарады Міністраў АСЧ
    16 чэрвеня 2023
    Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у юбілейнай 50-й сесіі Нарады Міністраў АСЧ

    16 чэрвеня 2023 года ў горадзе Пусане (Рэспубліка Карэя) завяршылася юбілейная 50-я сесія Нарады Міністраў АСЧ (Арганізацыя супрацоўніцтва чыгунак).

    Упершыню пасля заканчэння пандэміі COVID-19 у сесіі ў вочным фармаце прынялі ўдзел члены Нарады Міністраў АСЧ. Дэлегацыю ад Рэспублікі Беларусь узначаліў Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў.

    Мерапрыемства прайшло пад старшынствам Міністра зямлі, транспарту і інфраструктуры Рэспублікі Карэя Вон Хі Рёна.

    У рамках сесіі падведзены вынікі работы арганізацыі, прыняты рашэнні па пытаннях фарміравання ўзгодненай транспартнай палітыкі ў галіне міжнародных чыгуначных перавозак, удасканалення і развіцця нарматыўнай прававой базы ў сферы чыгуначнага транспарту, а таксама павышэння канкурэнтаздольнасці чыгуначнага транспарту ў зносінах паміж Еўропай і Азіяй.

    На 50-й сесіі Нарады Міністраў АСЧ Урад Рэспублікі Карэя далучылася да Пагаднення аб міжнародных пасажырскіх зносінах (СМПС) і да Пагаднення аб міжнародных чыгуначных грузавых зносінах (СМГС).

    Чытаць далей…
  • Для дастаўкі гасцей і ўдзельнікаў рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») Беларуская чыгунка прызначыла 14 дадатковых цягнікоў
    16 чэрвеня 2023
    Для дастаўкі гасцей і ўдзельнікаў рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») Беларуская чыгунка прызначыла 14 дадатковых цягнікоў

    Графік руху дадатковых цягнікоў складзены з улікам часу пачатку і заканчэння канцэртнай праграмы свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), які пройдзе 8 ліпеня 2023 года ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці.

    Так, 8 ліпеня 2023 года ў дадатак да дзеючага раскладу прызначаны цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа ў зносінах Магілёў–Копысь–Магілёў і Орша–Копысь–Орша:

    Чытаць далей…
  • 15 чэрвеня 2023
    На Беларускай чыгунцы праходзіць экалагічная эстафета «Чыстая чыгунка»

    Беларуская магістраль надае вялікую ўвагу падтрыманню парадку на сваіх аб'ектах, а таксама паляпшэнню экалагічнай сітуацыі на перагонах, у палосах адводу і на чыгуначных пераездах. Акцыя стартавала 5 чэрвеня ў Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя. Арганізатарамі экалагічнай відэаэстафеты «Чыстая чыгунка» з'яўляюцца каардынацыйныя Саветы галіновага камітэта ГА БРСМ БЧ.

    Чытаць далей…
  • 14 чэрвеня 2023
    Беларуская чыгунка праводзіць маладзёжны конкурс сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы «Разам супраць карупцыі!»

    19 чэрвеня 2023 года на Беларускай чыгунцы стартуе маладзёжны конкурс сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы «Разам супраць карупцыі!». Ён будзе праводзіцца ў мэтах прыцягнення моладзі беларускай магістралі да ўдзелу ў прафілактыцы карупцыі, фарміравання ў грамадстве нецярпімых адносін да карупцыйных праяўленняў.

    Удзельнікамі конкурсу могуць стаць работнікі Беларускай чыгункі ва ўзросце да 35 гадоў.

    Конкурс праводзіцца ў дзвюх намінацыях: «Лепшы плакат» і «Лепшы відэаролік». У кожнай з іх дапускаецца прадстаўленне не больш за 3 работ ад аднаго аўтара (фізічнай асобы або творчага калектыву). Матэрыялы на конкурс прымаюцца да 1 верасня 2023 года.

    Пры ацэнцы конкурсных работ будуць улічвацца: адпаведнасць іх заяўленай тэматыцы, тэхнічным патрабаванням і абмежаванням, зазначаным у Палажэнні аб правядзенні конкурсу, адсутнасць плагіяту, аргументаванасць і глыбіня раскрыцця тэмы, крэатыўнасць, навізна ідэі і якасць выканання работы, патэнцыяльная магчымасць далейшага выкарыстання ў якасці сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы, мастацка-эмацыйнае ўздзеянне, адлюстраванне сваих уласных адносін да выбранай тэмы, арыгінальнасць задумы, творчы характар выканання, інфарматыўнасць і якасць афармлення.

    Чытаць далей…
  • Зборная каманда Беларускай чыгункі атрымала ўпэўненую перамогу ў спартакіядзе Мінтранса
    12 чэрвеня 2023
    Зборная каманда Беларускай чыгункі атрымала ўпэўненую перамогу ў спартакіядзе Мінтранса

    Другі этап рэспубліканскай спартакіяды сярод структурных падраздзяленняў і арганізацый Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь прайшоў 9-11 чэрвеня 2023 года. На працягу трох дзён на базе турыстычнага комплексу «Нарач» лепшыя атлеты транспартнай галіны нашай краіны спаборнічалі ў 5 відах спорту: плаванні, міні-футболе, лёгкаатлетычным кросе, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі і дартсе.

    Чытаць далей…
  • 12 чэрвеня 2023
    Беларуская чыгунка падвяла вынікі чыгуначнага конкурсу па ахове працы ў 2022 годзе

    Беларуская магістраль надае вялікую ўвагу паляпшэнню ўмоў і аховы працы, захаванню гігіенічных нарматываў, змяншэнню і ліквідацыі дзеяння шкодных вытворчых фактараў за кошт укаранення новай тэхнікі і абсталявання, удасканалення нарматыўна-прававой базы, больш шырокага выкарыстання сродкаў індывідуальнай абароны.

    Камісія па правядзенні конкурсу па ахове працы разгледзела прадстаўленыя матэрыялы па розных намінацыях, прааналізавала і дала ім экспертную ацэнку. Таксама свой прафесійны ўзровень прэтэндэнты паказалі ў ходзе праверкі ведаў па пытаннях аховы працы. За кожны з этапаў выстаўляліся балы, па суме якіх і былі вызначаны пераможцы.

    У намінацыі «Лепшы спецыяліст па ахове працы» Беларускай чыгункі перамагла вядучы інжынер Цэнтра дыягностыкі аб'ектаў інфраструктуры дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Юлія Сухаверхая. Пераможцам у намінацыі «Лепшае рабочае месца па ахове працы Беларускай чыгункі» ў 2022 годзе прызналі рабочае месца слесара па рамонце буйнатанажных кантэйнераў участка па падрыхтоўцы кантэйнераў ГС Калядзічы Транспартна-лагістычнага цэнтра Мінск дзяржаўнага прадпрыемства «БТЛЦ».

    У намінацыі «Лепшае аддзяленне Беларускай чыгункі па ахове працы» ў 2022 годзе першае месца прысудзілі Віцебскаму аддзяленню Беларускай чыгункі, другое месца - Брэсцкаму аддзяленню БЧ і трэцяе месца – Баранавіцкаму аддзяленню магістралі.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка далучыцца да Сусветнага дня донара крыві
    09 чэрвеня 2023
    Беларуская чыгунка далучыцца да Сусветнага дня донара крыві

    16 чэрвеня 2023 года Беларуская чыгунка правядзе ў Мінску дзень донара крыві. Сумесная акцыя Беларускай чыгункі і РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій адбудзецца на базе сталічнага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў. У гэты дзень з 10:00 да 13:00 работнікі беларускай магістралі будуць здаваць кроў, неабходную для выратавання чалавечых жыццяў. У мерапрыемстве таксама прымуць удзел прадстаўнікі чыгуначнай арганізацыі Беларускай чыгункі Беларускага Чырвонага Крыжа.

    Чытаць далей…
  • Больш за тысячу прафілактычных мерапрыемстваў праведзена ў перыяд акцыі «Дзеці і бяспека» на Беларускай чыгунцы
    07 чэрвеня 2023
    Больш за тысячу прафілактычных мерапрыемстваў праведзена ў перыяд акцыі «Дзеці і бяспека» на Беларускай чыгунцы

    Беларуская чыгунка падвяла вынікі акцыі «Дзеці і бяспека», якая праводзілася напярэдадні летніх школьных канікул з 22 па 31 мая 2023 года. У гэты перыяд быў узмоцнены кантроль за выкананнем мер бяспекі на аб'ектах чыгуначнага транспарту. Работнікі БЧ сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў арганізавалі рэйды, падчас якіх надалі асаблівую ўвагу дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках. Акрамя таго, на вакзалах і ў цягніках грамадзян дадаткова інфармавалі аб мерах бяспекі, праведзена тлумачальна-прафілактычная работа ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і ва ўстановах адукацыі.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка за 5 месяцаў 2023 года перавезла больш за 24 млн пасажыраў
    05 чэрвеня 2023
    Беларуская чыгунка за 5 месяцаў 2023 года перавезла больш за 24 млн пасажыраў

    Па папярэдніх дадзеных у студзені–маі 2023 года Беларуская чыгунка перавезла ва ўсіх відах зносінаў больш за 24 млн пасажыраў.

    Унутры рэспублікі найбольш папулярнымі маршрутамі ў пасажыраў былі Мінск–Брэст, Мінск–Гомель і Мінск–Віцебск.

    У міжнародных зносінах найбольшым попытам карысталіся цягнікі, якія курсіруюць паміж Мінскам і Масквой, Мінскам і Санкт-Пецярбургам.

    Усяго з пачатку года ў міжнародных зносінах перавезена больш за 1 млн пасажыраў, што амаль на 22% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

    У цяперашні час паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй арганізаваны рэгулярныя пасажырскія зносіны ў напрамку Масквы, Санкт-Пецярбурга, Адлера, Калінінграда, Мурманска, Архангельска, Анапы і Самары (з 14 чэрвеня 2023 года). Штотыдзень паміж дзвюма дзяржавамі курсіруюць каля 150 цягнікоў.

    Чытаць далей…
  • Бяспечны пераезд. 2 чэрвеня Беларуская чыгунка праводзіць акцыю па прафілактыцы дарожна-транспартных здарэнняў на чыгуначных пераездах
    05 чэрвеня 2023
    Бяспечны пераезд. 2 чэрвеня Беларуская чыгунка праводзіць акцыю па прафілактыцы дарожна-транспартных здарэнняў на чыгуначных пераездах

    2 чэрвеня 2023 года напярэдадні Міжнароднага дня бяспекі на чыгуначных пераездах Беларуская чыгунка праводзіць шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку і папярэджанне няшчасных выпадкаў на пераездах. У кожным раёне краіны, дзе праходзяць чыгуначныя пуці і маюцца пераезды, як мінімум на адным з іх арганізавана дзяжурства з удзелам работнікаў дыстанцый пуці Беларускай чыгункі і супрацоўнікаў ДАІ. Вадзіцелям уручаюць тэматычныя памяткі і нагадваюць правілы праезду праз чыгуначныя пераезды, а таксама выяўляюць парушальнікаў. Акрамя таго, дадаткова правяраюць тэхнічны стан пераездаў.

    У цяперашні час на Беларускай чыгунцы дзейнічаюць звыш 1,7 тыс. пераездаў.

    Штогод у мэтах забеспячэння бяспекі руху на пераездах БЧ ажыццяўляе іх камісійнае абследаванне з наступным устараненнем выяўленых недахопаў.

    З пачатку 2023 года на пераездах Беларускай чыгункі адбыліся 5 няшчасных выпадкаў, у якіх пацярпелі 6 чалавек (усе атрымалі смяротныя траўмы).

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка прыняла ўдзел у 78-м пасяджэнні Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў – удзельніц Садружнасці
    02 чэрвеня 2023
    Беларуская чыгунка прыняла ўдзел у 78-м пасяджэнні Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў – удзельніц Садружнасці

    78-е пасяджэнне Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў – удзельніц Садружнасці прайшло 31 мая – 1 чэрвеня 2023 года ў анлайн-фармаце. Дэлегацыю Беларускай чыгункі ўзначаліў яе кіраўнік Уладзімір Марозаў.

    У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі дырэкцыі Савета, Выканаўчага камітэта СНД, кіраўнікі і ўпаўнаважаныя прадстаўнікі чыгуначных адміністрацый Азербайджанскай Рэспублікі, Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Таджыкістан, Туркменістана, Рэспублікі Узбекістан, Грузіі, Латвійскай Рэспублікі, Літоўскай Рэспублікі, Эстонскай Рэспублікі і Ісламскай Рэспублікі Іран.

    Старшынстваваў на пасяджэнні Старшыня Савета, генеральны дырэктар – старшыня праўлення адкрытага акцыянернага таварыства «Расійскія чыгункі» Алег Белазёраў.

    У ходзе пасяджэння Савета разгледжаны пытанні, якія вызначаюць каардынацыю дзеянняў чыгунак Садружнасці па арганізацыі міжнародных перавозак пасажыраў і грузаў, сумесным выкарыстанні парку грузавых вагонаў і кантэйнераў, вядзенню ўзаемаразлікаў за перавозкі і аказаныя паслугі, у тым ліку з ужываннем клірынгавых разлікаў, распрацоўцы нарматыўных дакументаў, якія забяспечваюць тэхналагічнае адзінства чыгунак.

    Чытаць далей…