Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у юбілейнай 50-й сесіі Нарады Міністраў АСЧ

16 чэрвеня 2023

16 чэрвеня 2023 года ў горадзе Пусане (Рэспубліка Карэя) завяршылася юбілейная 50-я сесія Нарады Міністраў АСЧ (Арганізацыя супрацоўніцтва чыгунак).

Упершыню пасля заканчэння пандэміі COVID-19 у сесіі ў вочным фармаце прынялі ўдзел члены Нарады Міністраў АСЧ. Дэлегацыю ад Рэспублікі Беларусь узначаліў Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў.

Мерапрыемства прайшло пад старшынствам Міністра зямлі, транспарту і інфраструктуры Рэспублікі Карэя Вон Хі Рёна.

У рамках сесіі падведзены вынікі работы арганізацыі, прыняты рашэнні па пытаннях фарміравання ўзгодненай транспартнай палітыкі ў галіне міжнародных чыгуначных перавозак, удасканалення і развіцця нарматыўнай прававой базы ў сферы чыгуначнага транспарту, а таксама павышэння канкурэнтаздольнасці чыгуначнага транспарту ў зносінах паміж Еўропай і Азіяй.

На 50-й сесіі Нарады Міністраў АСЧ Урад Рэспублікі Карэя далучыўся да Пагаднення аб міжнародных пасажырскіх зносінах (СМПС) і да Пагаднення аб міжнародных чыгуначных грузавых зносінах (СМГС).

У ходзе пленарнага пасяджэння таксама адбылася цырымонія падпісання Мемарандума аб супрацоўніцтве ў галіне тэхнічнага, эксплуатацыйнага і камерцыйнага развіцця чыгуначнага калідора АСЧ № 1, які злучае Еўропу і краіны Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну, удзельнікам якога з'яўляецца Рэспубліка Беларусь.

Чарговая 51-я сесія Нарады Міністраў АСЧ пройдзе ў чэрвені 2024 года ў Венгрыі.

Даведачна.

Дзеючымі членамі АСЧ з'яўляюцца транспартныя міністэрствы і цэнтральныя дзяржаўныя органы, якія ведаюць чыгуначным транспартам, 28 краін: Азербайджана, Афганістана, Беларусі, Балгарыі, Венгрыі, В'етнама, Грузіі, Ірана, Казахстана, Кітая, КНДР, Рэспублікі Карэя, Кыргызстана, Лаоса, Латвіі, Літвы, Малдовы, Манголіі, Польшчы, Расіі, Румыніі, Славакіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, Украіны, Чэхіі і Эстоніі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год