Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Карпаратыўныя навіны

Красавік

  • Напярэдадні свята працы на Беларускай чыгунцы ўзнагародзілі лепшых работнікаў галіны
    27 красавіка 2023
    Напярэдадні свята працы на Беларускай чыгунцы ўзнагародзілі лепшых работнікаў галіны

    26 красавіка 2023 года, напярэдадні Свята працы, у Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў чыгуначнага конкурсу «Лепшы па прафесіі на чыгуначным транспарце» і галіновага спаборніцтва за 2022 год.

    У цяперашні час на Беларускай чыгунцы працуюць работнікі больш за 300 прафесій і спецыяльнасцяў. Прадстаўнікі 123 з іх у 2022 годзе сталі пераможцамі конкурсу «Лепшы па прафесіі на чыгуначным транспарце». Гэта цягніковыя і лакаматыўныя дыспетчары, дзяжурныя па станцыі і саставіцелі цягнікоў, машыністы лакаматываў і іх памочнікі, праваднікі пасажырскіх вагонаў і білетныя касіры, брыгадзіры і манцёры пуці, электрамеханікі і слесары-рамонтнікі і многія іншыя.

    Яшчэ адной добрай традыцыяй на Беларускай чыгунцы з'яўляецца правядзенне штогадовага галіновага вытворчага спаборніцтва.

    Па выніках галіновага спаборніцтва за 2022 год заслужаныя ўзнагароды былі ўручаны калектывам Віцебскага, Магілёўскага і Мінскага аддзяленняў БЧ.

    Чытаць далей…
  • 54 тысячы работнікаў Беларускай чыгункі прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку 22 красавіка 2023 года
    26 красавіка 2023
    54 тысячы работнікаў Беларускай чыгункі прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку 22 красавіка 2023 года

    Для арганізацыі і правядзення суботніка на БЧ была створана рабочая група. У яе склад увайшлі кіраўніцтва Беларускай чыгункі і Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў, кіраўнікі службаў кіравання чыгункі, сакратар галіновага камітэта ГА «БРСМ» БЧ.

    Работнікі арганізацый беларускай магістралі традыцыйна наводзілі парадак на замацаваных тэрыторыях. Асаблівая ўвага надавалася прывядзенню ў належны стан дзіцячых аздараўленчых лагераў, воінскіх пахаванняў і абеліскаў, размешчаных побач з аб'ектамі чыгуначнага транспарту, якіх у цяперашні час налічваецца больш за 200.

    Члены першасных арганізацый ГА «БРСМ» Мінскага чыгуначнага вузла прымалі ўдзел у суботніку на Дзіцячай чыгунцы імя К.С. Заслонава, а прадстаўнікі Упраўлення Беларускай чыгункі, дзяржаўнага прадпрыемства «БТЛЦ», УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі», юныя чыгуначнікі і ветэраны магістралі наводзілі парадак на тэрыторыі гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна», у тым ліку на экспазіцыі «Наш бронецягнік», прысвечанай працоўнаму і ратнаму подзвігу ўсіх пакаленняў чыгуначнікаў.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка прадставіла свой патэнцыял на 27-ай Міжнароднай выставе «Трансрасія 2023» у Маскве
    21 красавіка 2023
    Беларуская чыгунка прадставіла свой патэнцыял на 27-ай Міжнароднай выставе «Трансрасія 2023» у Маскве

    Выстава праходзіла ў горадзе Маскве (Расійская Федэрацыя) 17-19 красавіка 2023 года. «Трансрасія» на працягу многіх гадоў утрымлівае пазіцыі найбуйнейшага мерапрыемства ва Усходняй Еўропе па транспарце і лагістыцы.

    Чытаць далей…
  • 20 красавіка 2023
    Відэанавіны Беларускай чыгункі, сакавік-красавік 2023 (154 выпуск)

    – Аб'ядноўваючы намаганні – да агульнага поспеху. Актуальныя пытанні чыгуначнай лагістыкі абмеркавалі ў Мінску на міжнароднай канферэнцыі Беларускай чыгункі.

    – Падрыхтоўка да летніх пуцявых работ 2023 года разгледжана на выязным тэхніка-эканамічным савеце ў Баранавічах.

    – Больш за 2,2 мільёна электронных білетаў аформлена за 3 месяцы – усё больш пасажыраў Беларускай чыгункі аддаюць перавагу купляць білеты праз Інтэрнэт.

    Чытаць далей…
  • 18 красавіка 2023 года ў Мінску адбыўся конкурс «Наш лёс звязала магістраль» сярод сямейных пар работнікаў БЧ
    19 красавіка 2023
    18 красавіка 2023 года ў Мінску адбыўся конкурс «Наш лёс звязала магістраль» сярод сямейных пар работнікаў БЧ

    Конкурс «Наш лёс звязала магістраль» сярод сямейных пар работнікаў БЧ прайшоў у Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў. У творчым спаборніцтве прынялі ўдзел 6 сямейных пар, якія пазнаёміліся і стварылі свае сем'і, з'яўляючыся работнікамі Беларускай чыгункі.

    Чытаць далей…
  • 30 красавіка Дзіцячая чыгунка адкрывае сезон летніх перавозак
    14 красавіка 2023
    30 красавіка Дзіцячая чыгунка адкрывае сезон летніх перавозак

    У 2023 годзе Дзіцячая чыгунка імя К.С. Заслонава адкрывае свой 68-ы сезон 30 красавіка (нядзеля). У гэты дзень у 9.30 пройдзе ўрачыстая лінейка для юных чыгуначнікаў. У першы рэйс цягнік з пасажырамі адправіцца ў 11.00. «Сталічны Экспрэс» правязе пасажыраў па маршруце ад станцыі Заслонава праз станцыю піянерская да станцыі Сасновы Бор і назад.

    У маі цягнікі на «малой Беларускай» будуць курсіраваць у выхадныя дні 1, 6, 7, 8, 9, 14, 20, 21, 27 і 28 мая.

    Акрамя падарожжа па дзіцячай чыгунцы юныя госці могуць таксама паспрабаваць сябе ў ролі машыніста. У зале чакання на станцыі Заслонава дзейнічае гульнявы модуль, які імітуе рабочае месца машыніста – з сапраўднымі органамі кіравання лакаматывам і адлюстраваннем на вокнах-экранах руху па ўчастку чыгункі.

    Чытаць далей…
  • Адбыўся фінал чыгуначнага конкурсу «Краса нашай магістралі – 2023»
    10 красавіка 2023
    Адбыўся фінал чыгуначнага конкурсу «Краса нашай магістралі – 2023»

    7 красавіка 2023 года на базе Культурна-спартыўнага цэнтра Віцебскага аддзялення БЧ прайшоў конкурс прыгажосці і грацыі «Краса нашай магістралі» сярод работніц Беларускай чыгункі. Свята жаночага зачаравання, шарму і вясновай свежасці на беларускай магістралі адбылося ўжо другі раз.

    У конкурсе прынялі ўдзел шэсць чыгуначніц-пераможцаў адборачных тураў, якія прайшлі на аддзяленнях магістралі.

    Чытаць далей…
  • Лепшую маладзёжную цягніковую брыгаду выбралі на Беларускай чыгунцы
    06 красавіка 2023
    Лепшую маладзёжную цягніковую брыгаду выбралі на Беларускай чыгунцы

    Беларуская чыгунка падвяла вынікі спаборніцтва сярод маладзёжных цягніковых брыгад па выніках работы за 2022 год. Трэба адзначыць, што большасць членаў маладзёжных цягніковых брыгад знаходзяцца ў ГА «БРСМ».

    Спаборніцтва праводзіцца на БЧ з мэтай павышэння культуры абслугоўвання пасажыраў і ўмацавання станоўчага іміджу беларускай чыгункі, а таксама выхавання ў працоўнай моладзі пачуцця адказнасці за работу калектыву, самастойнасці ў вырашэнні пастаўленых задач, высокага ўсведамлення грамадскага абавязку.

    Чытаць далей…
  • Зніміце навушнікі пры пераходзе чыгуначных пуцей – гэта смяротна небяспечна!
    05 красавіка 2023
    Зніміце навушнікі пры пераходзе чыгуначных пуцей – гэта смяротна небяспечна!

    4 красавіка 2023 года на п.п. Зарэчнае 14-гадовая навучэнка адной са школ горада Смалявічы пераходзіла чыгуначныя пуці па пешаходным пераходзе на забараняльныя паказанні светлавой і гукавой сігналізацыі.

    Школьніца знаходзілася ў навушніках і не пачула гук надыходзячага цягніка па сустрэчным пуці.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка падвяла вынікі галіновага спаборніцтва за 2022 год
    04 красавіка 2023
    Беларуская чыгунка падвяла вынікі галіновага спаборніцтва за 2022 год

    Беларуская чыгунка падвяла вынікі галіновага спаборніцтва і вызначыла лепшыя калектывы сярод аддзяленняў, унітарных прадпрыемстваў Беларускай чыгункі, структурных падраздзяленняў, даччыных прадпрыемстваў аддзяленняў БЧ за 2022 год. Адпаведнае рашэнне падпісана Начальнікам Беларускай чыгункі Уладзімірам Марозавым і старшынёй Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Віктарам Какорай.

    Галіновае спаборніцтва на Беларускай чыгунцы праводзіцца штогод у мэтах павышэння эфектыўнасці работы чыгуначнага транспарту, стымулявання вынікаў працы, забеспячэння бяспекі руху цягнікоў і аховы працы, зніжэння сабекошту перавозак, выканання прагнозных і планавых паказчыкаў.

    Сярод аддзяленняў Беларускай чыгункі па выніках галіновага спаборніцтва за 2022 год пераможцам прызнаны калектыў Віцебскага аддзялення БЧ, другога месца ўдастоена Магілёўскае аддзяленне беларускай магістралі, трэцяе месца прысуджана Мінскаму аддзяленню чыгункі.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка падвяла вынікі конкурсу на лепшы музей за 2022 год
    04 красавіка 2023
    Беларуская чыгунка падвяла вынікі конкурсу на лепшы музей за 2022 год

    На Беларускай чыгунцы выбралі лепшы музей. Пры падвядзенні вынікаў конкурсу журы ацэньвала колькасць адзінак захоўвання Музейнага фонду, выяўленых і апрацаваных матэрыялаў па гісторыі транспарту ў архівах Рэспублікі Беларусь, работу па папаўненні фондаў новымі экспанатамі, наведвальнасць музеяў і запатрабаванасць у наведвальнікаў экскурсійнага абслугоўвання, удзел музеяў у культурна-масавых мерапрыемствах, якія праводзяцца на БЧ і ў рэгіёнах, арганізацыю выстаў, прысвечаных Году гістарычнай памяці і 160-годдзю Беларускай чыгункі, а таксама асвятленне дзейнасці музеяў у рэгіянальных і рэспубліканскіх сродках масавай інфармацыі.

    Чытаць далей…
  • Лепшую маладзёжную лакаматыўную брыгаду вызначылі на Беларускай чыгунцы
    03 красавіка 2023
    Лепшую маладзёжную лакаматыўную брыгаду вызначылі на Беларускай чыгунцы

    Беларуская чыгунка падвяла вынікі спаборніцтва сярод маладзежных лакаматыўных брыгад па выніках работы за 2022 год. Мэта яго правядзення – стымуляванне высокапрадукцыйнай працы, павышэнне прэстыжу прафесій машыніста і памочніка машыніста, а таксама тэхнічнага ўзроўню ведаў лакаматыўных брыгад. Трэба адзначыць, што большасць членаў маладзежных лакаматыўных брыгад знаходзяцца ў ГА «БРСМ».

    Усяго ў чыгуначным спаборніцтве прынялі ўдзел 6 брыгад – пераможцаў адборачных тураў, якія праходзілі на аддзяленнях БЧ.

    Удзельнікі ацэньваліся па наступных крытэрыях: забеспячэнне брыгадай выканання графіка руху цягнікоў, нормаў расходу паліўна-энергетычных рэсурсаў, узровень адукацыі маладзежнай лакаматыўнай брыгады, удзел машыніста ў правядзенні школ перадавога вопыту і інш.

    Чытаць далей…