Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Адбыўся фінал чыгуначнага конкурсу «Краса нашай магістралі – 2023»

10 красавіка 2023

7 красавіка 2023 года на базе Культурна-спартыўнага цэнтра Віцебскага аддзялення БЧ прайшоў конкурс прыгажосці і грацыі «Краса нашай магістралі» сярод работніц Беларускай чыгункі. Свята жаночага зачаравання, шарму і вясновай свежасці на беларускай магістралі адбылося ўжо другі раз.

У конкурсе прынялі ўдзел шэсць чыгуначніц-пераможцаў адборачных тураў, якія прайшлі на аддзяленнях магістралі.

Конкурс складаўся з 6 этапаў: фотаконкурс «Краса магістралі Online», конкурс відэаролікаў пра сябе і сваёй прафесіі «Запрашаю вас у сваю вясну», інтэрв'ю і віктарына з удзельніцамі «Пагаворым аб...», дэфіле ў нацыянальных касцюмах «Казка ты мая, Беларусь», этап мастацкай самадзейнасці «Ва ўсёй красе», а завяршыла конкурс класічнае дэфіле ў вячэрніх сукенках.

Па выніках конкурсу, па суме набраных балаў пераможцай стала Таццяна Ісакава (Мінскае аддзяленне БЧ). Таксама журы выбрала пераможцаў у асобных намінацыях: «Талент нашай магістралі» – Дар'я Гелец (Брэсцкае аддзяленне), «Стыль нашай магістралі» – Марына Цярэнцьева (Віцебскае аддзяленне), «Арыгінальнасць нашай магістралі» – Лідзія Ліпская (Баранавіцкае аддзяленне), «Усмешка нашай магістралі» – Анастасія Кавалёнак (Магілёўскае аддзяленне) і «Абаянне нашай магістралі» – Вольга Гапановіч (Гомельскае аддзяленне).

Усім удзельніцам уручылі дыпломы, букеты кветак, дыядэмы і каштоўныя прызы ад Беларускай чыгункі і Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Тэгі: конкурс
Да спісу навін за 2023 год