Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Карпаратыўныя навіны

Люты

  • Адбылася рабочая сустрэча Начальніка Беларускай чыгункі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кыргызскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь
    23 лютага 2023
    Адбылася рабочая сустрэча Начальніка Беларускай чыгункі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кыргызскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь

    22 лютага 2023 года адбылася рабочая сустрэча Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кыргызскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Эрмекам Ібраімавым.

    У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі ўзаемадзеянне ў сферы грузавых перавозак, пытанні забеспячэння развіцця перавозак у зносінах Усход – Захад – Усход і задзейнічання чыгуначнай інфраструктуры Кыргызстана ва ўмовах фарміравання беларускімі грузаўладальнікамі новых транспартна-лагістычных схем транспарціроўкі грузаў.

    Адбыўся абмен думкамі па арганізацыі работы на стыку чыгуначнай каляі 1520 і 1435 мм. Кыргызскім бокам выказана зацікаўленасць у вывучэнні вопыту Беларускай чыгункі па гэтым пытанні з улікам планаў па будаўніцтве новай чыгуначнай лініі Кітай – Кыргызстан – Узбекістан.

    Чытаць далей…
  • Дарагія ветэраны! Паважаныя работнікі Беларускай чыгункі!
    22 лютага 2023
    Дарагія ветэраны! Паважаныя работнікі Беларускай чыгункі!

    Шчыра віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

    Гэтае свята застаецца дарагім і памятным кожнаму жыхару нашай краіны як сімвал гераічнага мінулага і залог упэўненасці ў заўтрашнім дні. У Год міру і стварэння яго значэнне асабліва сімвалічна. Мы заўсёды будзем памятаць ратны подзвіг усіх тых, хто змагаўся на фронце і самааддана працаваў у тыле ў гады ваеннага ліхалецця. Нізкі паклон вам, паважаныя ветэраны!

    І сягоння ад кожнага працаўніка Беларускай чыгункі залежыць надзейнае функцыянаванне вядучай транспартнай галіны нашай краіны, забеспячэнне перавозак пасажыраў і грузаў, павышэнне эфектыўнасці работы і далейшае ўмацаванне іміджу Беларускай чыгункі як надзейнага партнёра на рынку транспартных паслуг.

    Чытаць далей…
  • На Беларускай чыгунцы працягваецца прыём работ на конкурс маладзёжных ініцыятыў
    17 лютага 2023
    На Беларускай чыгунцы працягваецца прыём работ на конкурс маладзёжных ініцыятыў

    У конкурсе маладзёжных ініцыятыў могуць прыняць удзел прадстаўнікі працоўнай моладзі арганізацый і адасобленых структурных падраздзяленняў Беларускай чыгункі ва ўзросце да 31 года ўключна, а таксама навукова-вытворчыя маладзёжныя калектывы.

    Дадзены конкурс арганізаваны на беларускай магістралі ў мэтах рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, выяўлення інтэлектуальных і творчых здольнасцяў моладзі, пастаяннага павышэння яе прафесійнага ўзроўня, а таксама ўкаранення на БЧ інавацыйных ідэй і праектаў, якія прадстаўляюць практычную цікавасць.

    Нагадваем, што творчае спаборніцтва праводзіцца ў 8 намінацыях: «Лепшая маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на павышэнне бяспекі руху цягнікоў», «Лепшая маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на паляпшэнне ўмоў перавозкі грузаў і пасажыраў», 

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка вызначыла лаўрэатаў прэміі імя машыніста У. А. Яцкевіча па выніках работы за 2022 год
    16 лютага 2023
    Беларуская чыгунка вызначыла лаўрэатаў прэміі імя машыніста У. А. Яцкевіча па выніках работы за 2022 год

    Лаўрэатамі прэстыжнай прэміі па бяспецы руху цягнікоў на Беларускай чыгунцы па выніках работы за 2022 год сталі калектывы Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі, лакаматыўнага дэпо Гомель, Магілёўскага вагоннага дэпо, Віцебскага вагоннага ўчастка, Бабруйскай дыстанцыі пуці, Жлобінскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі, Брэсцкай дыстанцыі электразабеспячэння, Магілёўгрузсэрвіс.

    Чыгуначнай прэміі ўдастоены таксама калектывы станцый Калядзічы і Слонім, участка па абслугоўванні і рамонце лакаматываў і вузлоў лакаматыўнага дэпо Маладзечна, колава-ролікавага ўчастка Ваўкавыскага вагоннага дэпо, рэзерву праваднікоў Брэсцкага вагоннага ўчастка, акалодка № 4 Крычаўскай дыстанцыі пуці, групы № 20 станцыі Наваполацк лінейна-вытворчага ўчастка СЦБ № 1 Наваполацк-Ксты-Круляўшчызна – Параф'янаў Полацкай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі, раёна кантактнай сеткі станцыі Бярэзіна Магілёўскай дыстанцыі электразабеспячэння, пункта камерцыйнага агляду вагонаў станцыі Віцебск, аднаўленчага цягніка Віцебск.

    Чытаць далей…
  • 18 лютага 2023 года ў Віцебску стартуе адкрыты чэмпіянат Беларускай чыгункі па лыжных гонках
    13 лютага 2023
    18 лютага 2023 года ў Віцебску стартуе адкрыты чэмпіянат Беларускай чыгункі па лыжных гонках

    Адкрыты чэмпіянат Беларускай чыгункі па лыжных гонках пройдзе 18–19 лютага 2023 года на лыжаролернай трасе ў Віцебску. Спаборніцтвы праводзяцца ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года міру і стварэння.

    Арганізатары мерапрыемства Беларуская чыгунка і Аб'яднаная галіновая прафсаюзная арганізацыя чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Беларускага прафесійнага саюза работнікаў транспарту і камунікацый.

    У чэмпіянаце прымуць удзел зборныя каманды аддзяленняў Беларускай чыгункі і каманда ЗАТ «Гомельскі ВБЗ». Чыгуначнікі будуць спаборнічаць у эстафеце і асабістым першынстве.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка падвяла вынікі рацыяналізатарскай дзейнасці за 2022 год. Укаранёна больш за 380 рацпрапаноў
    08 лютага 2023
    Беларуская чыгунка падвяла вынікі рацыяналізатарскай дзейнасці за 2022 год. Укаранёна больш за 380 рацпрапаноў

    У арганізацыях Беларускай чыгункі ў 2022 годзе ўкаранёна 381 рацыяналізатарская прапанова. У выніку іх выкарыстання атрыманы эканамічны эфект у памеры больш за 4,6 млн рублёў.

    У распрацоўках і ўкараненні рацыяналізатарскіх прапаноў прынялі ўдзел 557 наватараў Беларускай чыгункі.

    Новыя рашэнні былі накіраваны на забеспячэнне бяспекі руху, эканомію і рацыянальнае выкарыстанне працоўных, паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў, удасканаленне працэсаў рамонту і эксплуатацыі цягавага рухомага саставу, паляпшэнне ўмоў працы і інш.

    Лепшыя вынікі рацыяналізатарскай дзейнасці прадэманстравалі работнікі Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі, дзе было пададзена і ўкаранёна 38 рацпрапаноў, ад выкарыстання якіх атрыманы эканамічны эфект у памеры больш за 1,8 млн рублёў. 

    Чытаць далей…
  • 07 лютага 2023
    БЧ заклікае грамадзян быць больш уважлівымі на аб'ектах чыгуначнага транспарту і выконваць правілы бяспекі

    Работа па папярэджанні няшчасных выпадкаў на аб'ектах чыгуначнага транспарту праводзіцца на Беларускай чыгунцы рэгулярна на сістэмнай аснове і знаходзіцца на асаблівым кантролі.

    Чытаць далей…
  • У Мінску падвялі вынікі дзейнасці ваенізаванай аховы Беларускай чыгункі ў 2022 годзе
    03 лютага 2023
    У Мінску падвялі вынікі дзейнасці ваенізаванай аховы Беларускай чыгункі ў 2022 годзе

    2 лютага ва Упраўленні БЧ адбылася нарада па падвядзенні вынікаў работы ваенізаванай аховы Беларускай чыгункі ў 2022 годзе і задачах на 2023 год пад старшынствам намесніка Начальніка Беларускай чыгункі Ігара Казлоўскага.

    У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел кіраўнікі і спецыялісты агульнатэхнічнай службы Упраўлення Беларускай чыгункі і ваенізаванай аховы.

    Чытаць далей…

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць