Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

У Мінску падвялі вынікі дзейнасці ваенізаванай аховы Беларускай чыгункі ў 2022 годзе

03 лютага 2023

2 лютага ва Упраўленні БЧ адбылася нарада па падвядзенні вынікаў работы ваенізаванай аховы Беларускай чыгункі ў 2022 годзе і задачах на 2023 год пад старшынствам намесніка Начальніка Беларускай чыгункі Ігара Казлоўскага.

У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел кіраўнікі і спецыялісты агульнатэхнічнай службы Упраўлення Беларускай чыгункі і ваенізаванай аховы.

З дакладам па парадку дня выступіў начальнік ваенізаванай аховы Беларускай чыгункі Ігар Рубан. Ён расказаў, што ў 2022 годзе работнікамі ваенізаванай аховы Беларускай чыгункі здзейснена больш за 10 тыс. прафілактычных мерапрыемстваў на аб'ектах інфраструктуры БЧ, папярэджана 25 крадзяжоў маёмасці магістралі, па падазрэнні ў здзяйсненні якіх затрыманы 34 чалавекі. Суправоджана больш за 9,6 тыс. грузавых і пасажырскіх цягнікоў.

Акрамя таго, была арганізавана планамерная работа па прафілактыцы невытворчага траўматызму на аб'ектах чыгуначнага транспарту. У рамках правядзення прафілактычных мерапрыемстваў работнікамі ваенізаванай аховы БЧ ва ўзаемадзеянні з праваахоўнымі органамі ў 2022 годзе арганізавана больш за 7,4 тыс. рэйдаў, 823 выступленні ў працоўных калектывах і ўстановах адукацыі па пытаннях выканання правілаў бяспекі на чыгуначным транспарце, у якіх прынялі ўдзел каля 24 тыс. чалавек, у тым ліку больш за 18,6 тыс. непаўналетніх. Распаўсюджана звыш 9,7 тыс. прафілактычных памятак.

У ходзе выступлення начальніка ваенізаванай аховы Беларускай чыгункі былі вызначаны асноўныя задачы на 2023 год, сярод якіх узмацненне аховы грамадскага парадку на аб'ектах чыгуначнага транспарту, а таксама захаванасць грузаў у дарозе і на станцыях, прадухіленне крадзяжоў, абарона аб'ектаў магістралі ад незаконнага ўмяшання.

Падводзячы вынікі мерапрыемства, намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Ігар Казлоўскі падзякаваў работнікам ваенізаванай аховы за плённую работу ў 2022 годзе і адзначыў іх важную ролю ў забеспячэнні бесперабойнай работы чыгуначнага транспарту.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год