Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

БЧ заклікае грамадзян быць больш уважлівымі на аб'ектах чыгуначнага транспарту і выконваць правілы бяспекі

07 лютага 2023

Работа па папярэджанні няшчасных выпадкаў на аб'ектах чыгуначнага транспарту праводзіцца на Беларускай чыгунцы рэгулярна на сістэмнай аснове і знаходзіцца на асаблівым кантролі.

У мэтах прафілактыкі траўміравання грамадзян напярэдадні школьных канікул праводзяцца акцыі «Дзеці і бяспека», «Стоп – няправільны крок», таксама Беларуская чыгунка штогод прымае ўдзел у Міжнародным дні бяспекі на чыгуначных пераездах.

Падчас прафілактычных мерапрыемстваў арганізавана тлумачальная работа ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і ўстановах адукацыі: лекцыі і гутаркі, распаўсюджванне тэматычных памятак і буклетаў.

Важную ролю ў забеспячэнні грамадскага парадку і папярэджанні правапарушэнняў на Беларускай чыгунцы іграюць добраахвотныя дружыны па ахове правапарадку, якія сумесна з праваахоўнымі органамі і Ваенізаванай аховай беларускай магістралі рэгулярна арганізуюць рэйды, адпрацоўваюць аб'екты чыгуначнай інфраструктуры.

На асаблівым кантролі знаходзіцца тэхнічнае ўтрыманне і ўладкаванне інфраструктуры, якія забяспечваюць бяспечнае знаходжанне грамадзян на чыгунцы. Рэгулярна праводзяцца рамонтныя работы пешаходных пераходаў, пасажырскіх платформаў і чыгуначных пераездаў.

За 2022 год Беларускай чыгункай пабудавана 8 новых пешаходных пераходаў, праведзены капітальны рамонт 8 пасажырскіх платформаў і 97 пешаходных пераходаў, капітальны рамонт 48 чыгуначных пераездаў, а таксама рамонт праезнай часткі на 277 чыгуначных пераездах. Палепшана асвятленне на 191 пасажырскай платформе і 84 чыгуначных пераездах, устаноўлена больш за 1200 плакатаў аб мерах бяспекі на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

На жаль, нягледзячы на ўсе прымаемыя меры, за студзень 2023 года на Беларускай чыгунцы адбылося 8 выпадкаў невытворчага траўматызму, што адпавядае ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года. Пацярпелі 8 чалавек, 6 з якіх смяротна траўміраваны. Трое з 8 пацярпелых знаходзіліся на аб'ектах чыгуначнага транспарту ў стане алкагольнага ап'янення.

Асноўная прычына няшчасных выпадкаў – па-ранейшаму грубыя парушэнні правілаў бяспекі на аб'ектах чыгуначнага транспарту. Большасць выпадкаў невытворчага траўматызму адбываецца з-за знаходжання грамадзян у зоне чыгуначных пуцей у стане алкагольнага ап'янення, выкарыстання навушнікаў для праслухоўвання музыкі пры іх пераходзе, размоў па мабільным тэлефоне, парушэння кіроўцамі правілаў дарожнага руху пры перасячэнні чыгуначных пераездаў і т. д.

Паважаныя грамадзяне! Будзьце ўважлівы на аб'ектах чыгуначнага транспарту! Памятаеце, што выкананне простых правілаў бяспекі можа захаваць жыццё вам і вашым блізкім.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Тэгі: бяспека
Да спісу навін за 2023 год