Дарагія ветэраны! Паважаныя работнікі Беларускай чыгункі!
22 лютага 2023
Шчыра віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Гэтае свята застаецца дарагім і памятным кожнаму жыхару нашай краіны як сімвал гераічнага мінулага і залог упэўненасці ў заўтрашнім дні. У Год міру і стварэння яго значэнне асабліва сімвалічна. Мы заўсёды будзем памятаць ратны подзвіг усіх тых, хто змагаўся на фронце і самааддана працаваў у тыле ў гады ваеннага ліхалецця. Нізкі паклон вам, паважаныя ветэраны!
І сягоння ад кожнага працаўніка Беларускай чыгункі залежыць надзейнае функцыянаванне вядучай транспартнай галіны нашай краіны, забеспячэнне перавозак пасажыраў і грузаў, павышэнне эфектыўнасці работы і далейшае ўмацаванне іміджу Беларускай чыгункі як надзейнага партнёра на рынку транспартных паслуг.
Традыцыйна 23 лютага ўшаноўваюць усіх мужчын як абаронцаў роднай Айчыны і хатняга ачага. На плячах кожнага з вас ляжыць велізарная адказнасць за захаванне міру ў дзяржаве, а ваша стваральная праца служыць справе ўмацавання Рэспублікі Беларусь, яе развіццю і росквіту.
У гэты святочны дзень ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, мірнага неба і шчасця, вытрымкі і ўпэўненасці ў сабе. Няхай з вамі заўсёды будзе жыццёвы аптымізм і добры настрой, а любоў родных і блізкіх стане надзейнай апорай вашага дабрабыту!
Начальнік Беларускай чыгункі У.М. Марозаў
Старшыня Аб'яднанай галіновай
прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў
і транспартных будаўнікоў В.М. Какора
Старшыня Арганізацыі ветэранаў
Беларускай чыгункі С.П. Гогалеў