18 лютага 2023 года ў Віцебску стартуе адкрыты чэмпіянат Беларускай чыгункі па лыжных гонках
13 лютага 2023
Адкрыты чэмпіянат Беларускай чыгункі па лыжных гонках пройдзе 18–19 лютага 2023 года на лыжаролернай трасе ў Віцебску. Спаборніцтвы праводзяцца ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года міру і стварэння.
Арганізатары мерапрыемства Беларуская чыгунка і Аб'яднаная галіновая прафсаюзная арганізацыя чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Беларускага прафесійнага саюза работнікаў транспарту і камунікацый.
У чэмпіянаце прымуць удзел зборныя каманды аддзяленняў Беларускай чыгункі і каманда ЗАТ «Гомельскі ВБЗ». Чыгуначнікі будуць спаборнічаць у эстафеце і асабістым першынстве.
У асабістым заліку жанчынам трэба будзе пераадолець дыстанцыю 3 кіламетры, а мужчынам – 5 кіламетраў, у эстафеце – 2,5 кіламетра і 5 кіламетраў адпаведна.
Каманды-пераможцы будуць узнагароджаны кубкамі, дыпломамі, медалямі і памятнымі прызамі.
Трэба адзначыць, што адкрыты чэмпіянат Беларускай чыгункі па лыжных гонках з'яўляецца традыцыйным і праводзіцца ўжо больш за 20 гадоў.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2023 год