Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Карпаратыўныя навіны

Лістапад

  • Лепшую шматдзетную сям'ю вызначылі на Беларускай чыгунцы
    30 лістапада 2023
    Лепшую шматдзетную сям'ю вызначылі на Беларускай чыгунцы

    28 лістапада 2023 года ў Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў адбыўся конкурс «Мы – сям'я!» сярод шматдзетных сем'яў работнікаў Беларускай чыгункі.

    У конкурсе прынялі ўдзел 6 шматдзетных сем'яў (па адной ад кожнага аддзялення БЧ), якія выхоўваюць трох і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, адзін з бацькоў у якіх з'яўляецца работнікам Беларускай чыгункі.

    Конкурс праводзіўся ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года міру і стварэння, з мэтай павышэння ролі і прэстыжу сям'і ў жыцці грамадства, умацавання і захавання яе духоўна-маральных асноў, выхавання дзяцей і моладзі ў сістэме традыцыйных сямейных каштоўнасцяў.

    На першым этапе конкурсу «Шкатулка сямейных каштоўнасцяў» удзельнікі прадэманстравалі журы свае малюнкі, вырабы, карціны, пано, вязаныя рэчы, кулінарныя вырабы і г.д. Расказалі пра свае сем'і і іх традыцыі на этапе «Рознакаляровая прэзентацыя», прадставілі эмблемы і творчыя нумары на этапах конкурсу «Эмблема маёй чыгуначнай сям'і» і «Яркі свет сям'і маёй», а таксама паўдзельнічалі ў «Танцавальным батле».

    Чытаць далей…
  • Гомельская лакаматыўная брыгада – пераможца конкурсу «Машыністы нашай магістралі»
    24 лістапада 2023
    Гомельская лакаматыўная брыгада – пераможца конкурсу «Машыністы нашай магістралі»

    23 лістапада 2023 года БЧ у рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года міру і стварэння, правяла конкурс сярод работнікаў лакаматыўных брыгад Беларускай чыгункі «Машыністы нашай магістралі».

    У ім прынялі ўдзел 6 лакаматыўных брыгад (машыніст і памочнік машыніста), па адной ад кожнага аддзялення БЧ.

    Лепшую «візітку» і фізічную падрыхтоўку, на думку журы, прадэманстравалі лакаматыўныя брыгады Мінскага і Гомельскага аддзяленняў чыгункі на этапах «Наша жыццё – чыгунка» і Фізкульт-прывітанне!». Па выніках гэтых этапаў конкурсу яны набралі роўную колькасць балаў. Самай эрудзіраванай (этап «Веды – сіла!») была прызнана каманда Гомельскага аддзялення БЧ. Гэтая ж лакаматыўная брыгада стала лепшай на самым важным этапе «Гэта наша работа».

    Падводзячы вынікі конкурсу, старшыня журы намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Андрэй Якабсон адзначыў, што ўсе яго ўдзельнікі прадэманстравалі добрыя веды на этапе «Гэта наша работа», што сведчыць аб высокім прафесійным узроўні лакаматыўных брыгад беларускай магістралі.

    Чытаць далей…
  • 23 лістапада 2023 года ў Гомелі Беларуская чыгунка правядзе конкурс «Машыністы нашай магістралі»
    21 лістапада 2023
    23 лістапада 2023 года ў Гомелі Беларуская чыгунка правядзе конкурс «Машыністы нашай магістралі»

    Конкурс праводзіцца ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года міру і стварэння, сярод работнікаў лакаматыўных брыгад Беларускай чыгункі ў мэтах папулярызацыі і павышэння прэстыжу прафесіі машыніста, умацавання карпаратыўнага духу і выхавання гонару за прыналежнасць да дружнага і згуртаванага калектыву чыгуначнікаў.

    Яго арганізатары – Беларуская чыгунка і Аб'яднаная галіновая прафсаюзная арганізацыя чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў.

    У конкурсе прымуць удзел 6 лакаматыўных брыгад (машыніст і памочнік машыніста) – пераможцы адборачных тураў, якія праводзіліся на аддзяленнях беларускай магістралі.

    Чытаць далей…
  • 16-17 лістапада 2023 года Беларуская чыгунка праводзіць I Злёт навучэнцаў транспартных класаў чыгуначнай накіраванасці ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі
    17 лістапада 2023
    16-17 лістапада 2023 года Беларуская чыгунка праводзіць I Злёт навучэнцаў транспартных класаў чыгуначнай накіраванасці ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі

    Урачыстае адкрыццё форуму адбылося 16 лістапада 2023 года ў Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў.

    У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 120 навучэнцаў транспартных і профільных класаў чыгуначнай накіраванасці з 14 школ Мінска, Оршы, Баранавічаў, Ліды, Лунінца, Брэста, Гомеля, Жлобіна, Калінкавічаў, Светлагорска, Магілёва і Віцебска, а таксама выхаванцы Дзіцячай чыгункі імя К. С. Заслонава, навучэнцы каледжаў – філіялаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту і Мінскага дзяржаўнага каледжа чыгуначнага транспарту імя Я. П. Юшкевіча, кіраўніцтва, ветэраны і моладзь Беларускай чыгункі, а таксама старшыня камітэта па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Андрэй Стрыгельскі.

    Адкрыў злёт Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў. У сваім выступленні ён адзначыў, што беларуская магістраль аб'ядноўвае больш за 60 тысяч работнікаў – прадстаўнікоў больш за 300 розных прафесій і спецыяльнасцей, што дае магчымасць сённяшнім школьнікам з улікам сваіх здольнасцей і жадання зрабіць усвядомлены выбар будучай прафесіі. І не выпадкова дэвіз злёту – «Разам па дарозе магчымасцяў!».

    Уладзімір Міхайлавіч выказаў упэўненасць, што злёт дазволіць навучэнцам транспартных і профільных класаў лепш спазнаць Беларускую чыгунку, акунуцца ў атмасферу вытворчага і культурнага жыцця чыгуначнікаў, а таксама знайсці новых сяброў.

    Чытаць далей…
  • 16-17 лістапада 2023 года Беларуская чыгунка ўпершыню правядзе злёт навучэнцаў транспартных класаў чыгуначнай накіраванасці ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі
    11 лістапада 2023
    16-17 лістапада 2023 года Беларуская чыгунка ўпершыню правядзе злёт навучэнцаў транспартных класаў чыгуначнай накіраванасці ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі

    Ён арганізаваны ў мэтах папулярызацыі чыгуначных прафесій і прафесійнай арыентацыі моладзі. Дэвіз злёту «Разам па дарозе магчымасцяў!»

    У мерапрыемстве прымуць удзел больш за 120 навучэнцаў транспартных і профільных класаў чыгуначнай накіраванасці з 14 школ Мінска, Оршы, Баранавічаў, Ліды, Лунінца, Брэста, Гомеля, Жлобіна, Калінкавічаў, Светлагорска, Магілёва і Віцебска, а таксама выхаванцы Дзіцячай чыгункі імя К.С. Заслонава, навучэнцы каледжаў – філіялаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту і Мінскага дзяржаўнага каледжа чыгуначнага транспарту імя Я. П. Юшкевіча.

    Удзельнікаў злёту чакае насычаная і пазнавальная двухдзённая праграма ў Мінску і Баранавічах, падчас якой дзеці наведаюць вытворчыя і культурныя аб'екты Беларускай чыгункі, пазнаёмяцца са славутасцямі сталіцы Беларусі, а таксама прадэманструюць свае інтэлектуальныя і спартыўныя магчымасці.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка падвяла вынікі фотаконкурсу, прысвечанага Году міру і стварэння
    10 лістапада 2023
    Беларуская чыгунка падвяла вынікі фотаконкурсу, прысвечанага Году міру і стварэння

    Конкурс праводзіўся сярод работнікаў Беларускай чыгункі ў мэтах выхавання ў чыгуначнікаў пачуцця патрыятызму, любові і павагі да сваёй Радзімы, яе гістарычнай і культурнай спадчыны, а таксама захавання для будучых пакаленняў дакументальных фотаматэрыялаў аб гісторыі нашай краіны і беларускай магістралі.

    Яго заснавальнікамі выступілі Беларуская чыгунка і Аб'яднаная галіновая прафсаюзная арганізацыя чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка дапамагае фарміраваць падатковую пісьменнасць з дзіцячага ўзросту
    10 лістапада 2023
    Беларуская чыгунка дапамагае фарміраваць падатковую пісьменнасць з дзіцячага ўзросту

    Беларуская чыгунка сумесна са сталічнай інспекцыяй Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь праводзіць акцыю «Паслухай казкі ў дарозе».

    Падчас правядзення акцыі ў вагонах пасажырскіх цягнікоў і маторвагонным рухомым саставе, а таксама на чыгуначных вакзалах Беларускай чыгункі размешчаны лістоўкі з QR-кодам. Варта толькі навесці сотавы тэлефон на QR-код і адразу стануць даступны тры зборніка аудыяказак на падатковую тэматыку: «У якім царстве жыць добра», «Царства каралевы Йокі» і «Дзецям аб падатках: новыя казачныя гісторыі». У гэтых зборніках у даступным для дзяцей «казачным» фармаце распавядаецца пра важнасць выплаты падаткаў.

    Дадзеная сумесная акцыя накіравана на фарміраванне ў насельніцтва Беларусі падатковай пісьменнасці і культуры з дзіцячага ўзросту.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка падвяла вынікі акцыі «Дзеці і бяспека»
    09 лістапада 2023
    Беларуская чыгунка падвяла вынікі акцыі «Дзеці і бяспека»

    Акцыя «Дзеці і бяспека» праводзілася на Беларускай чыгунцы напярэдадні восеньскіх школьных канікул і была накіравана на прафілактыку няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

    У перыяд яе правядзення работнікамі БЧ сумесна з супрацоўнікамі праваахоўных органаў было арганізавана каля 400 рэйдаў, падчас якіх надавалася асаблівая ўвага дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках. Выяўлены і выведзены ў бяспечныя месцы 15 непаўналетніх, якія знаходзіліся на аб'ектах чыгункі без суправаджэння бацькоў або дарослых, а таксама 26 падлеткаў, якія вялі перамовы па мабільным тэлефоне або пераходзілі чыгуначныя пуці ў навушніках.

    Таксама было праведзена каля 600 сустрэч з працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў і навучэнцамі ўстаноў адукацыі, падчас якіх прысутным яшчэ раз нагадалі аб правілах паводзін на чыгунцы. У іх прынялі ўдзел каля 36 тыс. чалавек, 34 тыс. з якіх – непаўналетнія. Распаўсюджана звыш 8,6 тыс. прафілактычных памятак.

    Чытаць далей…