Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Лепшую шматдзетную сям'ю вызначылі на Беларускай чыгунцы

30 лістапада 2023

28 лістапада 2023 года ў Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў адбыўся конкурс «Мы – сям'я!» сярод шматдзетных сем'яў работнікаў Беларускай чыгункі.

У конкурсе прынялі ўдзел 6 шматдзетных сем'яў (па адной ад кожнага аддзялення БЧ), якія выхоўваюць трох і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, адзін з бацькоў у якіх з'яўляецца работнікам Беларускай чыгункі.

Конкурс праводзіўся ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года міру і стварэння, з мэтай павышэння ролі і прэстыжу сям'і ў жыцці грамадства, умацавання і захавання яе духоўна-маральных асноў, выхавання дзяцей і моладзі ў сістэме традыцыйных сямейных каштоўнасцяў.

На першым этапе конкурсу «Шкатулка сямейных каштоўнасцяў» удзельнікі прадэманстравалі журы свае малюнкі, вырабы, карціны, пано, вязаныя рэчы, кулінарныя вырабы і г.д. Расказалі пра свае сем'і і іх традыцыі на этапе «Рознакаляровая прэзентацыя», прадставілі эмблемы і творчыя нумары на этапах конкурсу «Эмблема маёй чыгуначнай сям'і» і «Яркі свет сям'і маёй», а таксама паўдзельнічалі ў «Танцавальным батле».

Па выніках конкурсу тытула «Пераможца конкурсу» Мы – сям'я!» удастоена сям'я Забела з Оршы, якая прадстаўляла Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі. Дыплом у намінацыі конкурсу «Дружная сям'я» ўручаны сям'і Чудзіных, якія выступалі за Баранавіцкае аддзяленне чыгункі, самай працавітай сям'ёй была прызнана сям'я Макоўскіх, якая прадставіла Магілёўскае аддзяленні чыгункі. У намінацыі «Творчая сям'я» лепшай стала сям'я Пятроўскіх, якая выступала за Брэсцкае аддзяленне чыгункі. Тытул «Арыгінальная сям'я» прысуджаны сям'і Судаковых, якая прадстаўляла Віцебскае аддзяленне чыгункі, а самай «Таленавітай сям'ёй» стала сям'я Хомчанка, якая выступала за Гомельскае аддзяленне чыгункі.

Усім удзельнікам конкурсу былі ўручаны памятныя прызы і сувеніры, а таксама падарункі ад Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў і Дарожнай арганізацыі Беларускай чыгункі Беларускага Чырвонага Крыжа.

У арганізацыях Беларускай чыгункі працуюць 843 шматдзетныя маці, у тым ліку 30 маці-гераінь, якія маюць 5 і больш дзяцей. З іх 16 маці ўзнагароджаны ордэнамі Маці, «Матчына слава» і медалём «Медаль мацярынства».

Таксама ў арганізацыях Беларускай чыгункі работаюць 1 682 шматдзетныя бацькі, якія выхоўваюць 3 і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год