Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

23 лістапада 2023 года ў Гомелі Беларуская чыгунка правядзе конкурс «Машыністы нашай магістралі»

21 лістапада 2023

Конкурс праводзіцца ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года міру і стварэння, сярод работнікаў лакаматыўных брыгад Беларускай чыгункі ў мэтах папулярызацыі і павышэння прэстыжу прафесіі машыніста, умацавання карпаратыўнага духу і выхавання гонару за прыналежнасць да дружнага і згуртаванага калектыву чыгуначнікаў.

Яго арганізатары – Беларуская чыгунка і Аб'яднаная галіновая прафсаюзная арганізацыя чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў.

У конкурсе прымуць удзел 6 лакаматыўных брыгад (машыніст і памочнік машыніста) – пераможцы адборачных тураў, якія праводзіліся на аддзяленнях беларускай магістралі.

Конкурс складаецца з чатырох этапаў: «Візітка», «Веды – сіла!», «Гэта наша работа» і «Фізкульт-прывітанне!», падчас якіх удзельнікі раскажуць пра спецыфіку сваёй працы, свет захапленняў, прадэманструюць веды ў галіне прафесійнай дзейнасці, культурнай і гістарычнай спадчыны Беларусі і чыгуначнага транспарту, літаратуры і музыкі, а таксама пакажуць свае фізічныя здольнасці і спартыўную падрыхтоўку.

Усе ўдзельнікі конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі і памятнымі прызамі.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год