Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Карпаратыўныя навіны

Верасень

  • Дэлегацыя моладзі Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у рабоце міжнароднай секцыі XV юбілейнага Злёту моладзі ААТ «РЖД»
    26 верасня 2023
    Дэлегацыя моладзі Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у рабоце міжнароднай секцыі XV юбілейнага Злёту моладзі ААТ «РЖД»

    З 17 па 24 верасня 2023 г. у г. Маскве (Расійская Федэрацыя) прайшоў XV юбілейны Злёт моладзі ААТ «РЖД», у рабоце міжнароднай секцыі якога прыняла ўдзел дэлегацыя Беларускай чыгункі.

    Чытаць далей…
  • Дзіцячая чыгунка імя К. С. Заслонава паспяхова завяршыла 68-ы сезон летніх перавозак
    26 верасня 2023
    Дзіцячая чыгунка імя К. С. Заслонава паспяхова завяршыла 68-ы сезон летніх перавозак

    У 2023 годзе Дзіцячая чыгунка імя К.С. Заслонава работала з 30 красавіка па 24 верасня. За пяць месяцаў яе цягнікі перавезлі больш за 59 тысяч пасажыраў, што на 2,7 тысячы пасажыраў больш, чым у 2022 годзе.

    Завяршыўся летні сезон перавозак урачыстай лінейкай на станцыі Заслонава 24 верасня 2023 года.

    Шмат цёплых слоў гучала ў гэты дзень у адрас выхаванцаў малой Беларускай. Павіншаваў юных чыгуначнікаў з паспяховым заканчэннем сезона і першы намеснік начальніка Мінскага аддзялення чыгункі Уладзімір Шаўчэнка. За высокія паказчыкі ў тэарэтычным і практычным навучанні, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці і асабісты ўклад у развіццё Дзіцячай чыгункі ён уручыў чацвярым выхаванцам малой магістралі Ганаровыя граматы УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі».

    Чытаць далей…
  • Каманда Віцебскага аддзялення – пераможца адкрытага чэмпіянату Беларускай чыгункі па турысцка-прыкладным мнагабор'і
    26 верасня 2023
    Каманда Віцебскага аддзялення – пераможца адкрытага чэмпіянату Беларускай чыгункі па турысцка-прыкладным мнагабор'і

    Напярэдадні Сусветнага дня турызму 22-24 верасня 2023 г. на базе аздараўленчага лагера «Магістраль» Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі адбыўся адкрыты чэмпіянат Беларускай чыгункі па турысцка-прыкладным мнагабор'і. У чэмпіянаце прынялі ўдзел 6 каманд аддзяленняў Беларускай чыгункі і каманда Гомельскага вагонабудаўнічага завода.

    Чытаць далей…
  • Каманда Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у чыгуначных спартыўных гульнях «Мы разам»
    26 верасня 2023
    Каманда Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у чыгуначных спартыўных гульнях «Мы разам»

    Абмен вопытам работы, спартыўныя спаборніцтвы, сяброўскія зносіны, новыя знаёмствы і яркія ўражанні. Каманда Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у чыгуначных спартыўных гульнях «Мы разам», якія арганізуюцца расійскім прафесійным саюзам чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў 18-22 верасня 2023 г. у г. Кіславодску.

    Чытаць далей…
  • Работнікі Беларускай чыгункі заваявалі залатыя медалі чэмпіянату свету па гіравым спорце
    26 верасня 2023
    Работнікі Беларускай чыгункі заваявалі залатыя медалі чэмпіянату свету па гіравым спорце

    Работнікі Беларускай чыгункі – дзяжурны па парку станцыі Брэст-Усходні Аляксандр Глушчанка і аператар станцыйнага тэхналагічнага цэнтра гэтай жа станцыі Таццяна Нерад заваявалі залатыя медалі чэмпіянату свету па гіравым спорце.

    Чытаць далей…
  • Санітарная дружына Гомельскага аддзялення – лепшая на Беларускай чыгунцы
    25 верасня 2023
    Санітарная дружына Гомельскага аддзялення – лепшая на Беларускай чыгунцы

    21 верасня 2023 года на базе санаторыя «Чыгуначнік» Віцебскага аддзялення БЧ прайшлі чыгуначныя спаборніцтвы санітарных дружын на першынство Беларускай чыгункі.

    За перамогу змагаліся шэсць каманд – па адной ад кожнага аддзялення магістралі. У ходзе першынства ім трэба было паказаць як тэарэтычныя, так і практычныя навыкі аказання першай дапамогі пацярпелым. Усяго было 6 этапаў, у якіх санітарныя дружыны прадэманстравалі ўменне карыстацца медыцынскай маёмасцю, праводзіць медыцынскае сартаванне пацярпелых, аказваць ім першую дапамогу ў ачагу камбінаванага і хімічнага паражэння, адбіраць пробы вады, паветра, глебы і харчовых прадуктаў, ажыццяўляць догляд хворых.

    Чытаць далей…
  • На Беларускай чыгунцы выбралі лепшую каманду
    22 верасня 2023
    На Беларускай чыгунцы выбралі лепшую каманду

    21 верасня 2023 года ў Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў прайшоў конкурс сярод аддзяленняў беларускай магістралі «Наша каманда – лепшая!». Ён праводзіўся ў рамках Года міру і стварэння ў мэтах фарміравання карпаратыўнай згуртаванасці, адзінства, прапаганды здаровага ладу жыцця ў калектыве Беларускай чыгункі, а таксама развіцця творчага патэнцыялу работнікаў БЧ.

    Чытаць далей…
  • Дэлегацыя БЧ прыняла ўдзел у пасяджэнні Рабочай групы па пытаннях кадравай палітыкі і рабоце з моладдзю Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў – удзельніц Садружнасці
    22 верасня 2023
    Дэлегацыя БЧ прыняла ўдзел у пасяджэнні Рабочай групы па пытаннях кадравай палітыкі і рабоце з моладдзю Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў – удзельніц Садружнасці

    Пасяджэнне Рабочай групы па пытаннях кадравай палітыкі і рабоце з моладдзю Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў – удзельніц Садружнасці прайшло ў Маскве 19-20 верасня 2023 года.

    Форум аб'яднаў прадстаўнікоў чыгуначных адміністрацый Расіі, Беларусі, Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана і Узбекістана.

    Чытаць далей…
  • 19 верасня 2023
    Дэлегацыя Кастрычніцкай чыгункі – філіяла ААТ «РЖД» наведала Рэспубліку Беларусь

    Па запрашэнні Беларускай чыгункі 14-15 верасня 2023 года адбыўся візіт дэлегацыі Кастрычніцкай чыгункі – філіяла ААТ «РЖД» у Рэспубліку Беларусь.

    Чытаць далей…
  • На Беларускай чыгунцы падведзены вынікі маладзёжнага конкурсу сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы «Разам супраць карупцыі!»
    15 верасня 2023
    На Беларускай чыгунцы падведзены вынікі маладзёжнага конкурсу сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы «Разам супраць карупцыі!»

    Конкурс праводзіўся сярод работнікаў БЧ ва ўзросце да 35 гадоў. Свае ідэі яны маглі аформіць у выглядзе плаката і (або) відэароліка. Яго галоўная мэта – прыцягненне моладзі беларускай магістралі да ўдзелу ў прафілактыцы карупцыі, фарміраванне ў грамадстве нецярпімых адносін да падобных супрацьзаконных праяў.

    Усяго на разгляд журы было прадстаўлена 8 відэаролікаў і 39 плакатаў, выкананых у розных мастацкіх тэхніках.

    У намінацыі «Лепшы відэаролік» першае месца заняла работа электрамеханіка Гомельскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Арцёма Базарава. На дадзены конкурс чыгуначнік даслаў два відэаролікі, другі – створаны ў тандэме з мастацкім кіраўніком клубнай установы Культурна-спартыўнага комплексу Гомельскага аддзялення Валерыяй Бялецкай – заняў трэцяе месца ў гэтай жа намінацыі. Другое месца прысуджана рабоце машыніста крана аднаўленчага цягніка Брэсцкага аддзялення Дзмітрыю Чэлідзэ.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка падвяла вынікі акцыі «Дзеці і бяспека»
    15 верасня 2023
    Беларуская чыгунка падвяла вынікі акцыі «Дзеці і бяспека»

    Акцыя «Дзеці і бяспека» была прымеркавана да пачатку навучальнага года ва ўстановах адукацыі і праводзілася на Беларускай чыгунцы з 1 па 10 верасня 2023 года. Асноўнай мэтай дадзенай акцыі з'яўляецца прафілактыка няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

    У рамках правядзення прафілактычных мерапрыемстваў работнікамі БЧ ва ўзаемадзеянні з праваахоўнымі органамі былі арганізаваны 487 рэйдаў. Выяўлены і выведзены ў бяспечныя месцы 17 непаўналетніх, якія знаходзіліся на аб'ектах чыгункі без суправаджэння бацькоў або дарослых, а таксама 88 падлеткаў, якія размаўлялі па мабільным тэлефоне або пераходзілі чыгуначныя пуці ў навушніках.

    Акрамя таго, спецыялістамі БЧ былі арганізаваны больш за 600 выступленняў ва ўстановах адукацыі і працоўных калектывах, на вакзалах і станцыях, падчас якіх дзецям і дарослым нагадалі правілы паводзін на аб'ектах чыгуначнага транспарту, а таксама расказалі пра наступствы іх парушэння. У дадзеных мерапрыемствах прынялі ўдзел больш за 35,6 тыс. чалавек, каля 33 тыс. з якіх – непаўналетнія. Распаўсюджана амаль 9 тыс. прафілактычных памятак.

    Чытаць далей…
  • 15 верасня 2023
    Пасяджэнне камісіі па супрацьдзеянні карупцыі

    20 верасня 2023 года ў 14:00 у пам. 410 па адрасе г. Мінск, вул. Леніна, 17 (Упраўленне Беларускай чыгункі) адбудзецца пасяджэнне камісіі па супрацьдзеянні карупцыі ў дзяржаўным аб'яднанні «Беларуская чыгунка».

    Чытаць далей…
  • 19 верасня 2023 года кіраўніцтва Беларускай чыгункі правядзе «прамую тэлефонную лінію»
    14 верасня 2023
    19 верасня 2023 года кіраўніцтва Беларускай чыгункі правядзе «прамую тэлефонную лінію»

    У аўторак, 19 верасня 2023 года, Беларуская чыгунка правядзе «прамую тэлефонную лінію» па тэме: «Трыманне пераездаў, пешаходных пераходаў, забеспячэнне электраэнергіяй электраўстановак спажыўцоў».

    Чытаць далей…
  • Больш за 6800 дзяцей адпачылі і аздаравіліся ў дзіцячых лагерах Беларускай чыгункі
    12 верасня 2023
    Больш за 6800 дзяцей адпачылі і аздаравіліся ў дзіцячых лагерах Беларускай чыгункі

    У рамках рэалізацыі дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі ў 8-мі дзіцячых лагерах Беларускай чыгункі ў летні перыяд 2023 года прайшоў аздараўленне 6861 дзіця ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў, што на 9% больш, чым у прошлым годзе.

    Аздараўленне было арганізавана ў дзіцячых аздараўленчых лагерах: ім. М. Гастэла, «Лясное возера», «Іса», «Азёры», «Вярба», «Лясныя далі», «Дубравенка» і «Магістраль» у 3 – 5 змен.

    Чытаць далей…
  • 11 верасня 2023
    Відэанавіны Беларускай чыгункі, жнівень-верасень 2023 (157 выпуск)

    – Дзень чыгуначніка – вынікі, узнагароды і віншаванні.

    – Адкрытая размова і мудрыя наказы ад «залатога актыву магістралі».

    – Міжнародныя сустрэчы, перамовы і пагадненні.

    Чытаць далей…
  • Маладосць і вопыт. Кіраўніцтва Беларускай чыгункі сустрэлася з актывам сэрвісных і будаўнічых студэнцкіх атрадаў
    11 верасня 2023
    Маладосць і вопыт. Кіраўніцтва Беларускай чыгункі сустрэлася з актывам сэрвісных і будаўнічых студэнцкіх атрадаў

    8 верасня 2023 года адбылася сустрэча кіраўніцтва Беларускай чыгункі з актывам сэрвісных і будаўнічых студэнцкіх атрадаў, якія ў ліпені-верасні бягучага года работалі ў арганізацыях беларускай магістралі.

    Сустрэча прайшла ў цёплай і сяброўскай атмасферы ў Цэнтры кіравання перавозкамі Беларускай чыгункі.

    У мерапрыемстве прынялі ўдзел Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў, намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Пётр Стоцкі, старшыня Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Віктар Какора, кіраўнікі датычных службаў і аддзелаў Упраўлення Беларускай чыгункі, намеснікі начальнікаў аддзяленняў чыгункі, якія курыруюць ідэалагічную і кадравую работу, больш за 20 камандзіраў і камісараў студэнцкіх атрадаў, а таксама другі сакратар Цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ» Аляксандр Прохараў і камісар Рэспубліканскага штаба студэнцкіх атрадаў ГА «БРСМ» Анастасія Яленская.

    Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі папярэднія вынікі трэцяга працоўнага семестра студэнцкіх атрадаў, а таксама першы вопыт удзелу Беларускай чыгункі ў Рэспубліканскім сэрвісным працоўным праекце «Дарога магчымасцяў», у рамках якога хлопцы работалі праваднікамі пасажырскіх вагонаў у цягніках міжрэгіянальных і міжнародных ліній.

    Чытаць далей…
  • 5 верасня Беларуская чыгунка пачала перавозку цукровых буракоў ураджаю 2023 года
    05 верасня 2023
    5 верасня Беларуская чыгунка пачала перавозку цукровых буракоў ураджаю 2023 года

    5 верасня 2023 года Беларуская чыгунка пачала перавозку цукровых буракоў на ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат», ААТ «Жабінкаўскі цукровы завод» і ААТ «Слуцкі цукрарафінадны камбінат».

    Усяго ў гэтым годзе чыгуначным транспартам плануецца перавезці каля 1,7 млн тон цукровых буракоў новага ўраджаю. Максімальныя аб'ёмы пагрузкі да 390 вагонаў у суткі запланаваны на кастрычнік.

    Традыцыйна масавая перавозка караняплодаў чыгуначным транспартам ажыццяўляецца з верасня па снежань. Яна арганізавана ў адпаведнасці з узгодненым графікам канцэрна «Белдзяржхарчпрам» і заяўкамі грузаадправіцеляў. Графік перавозкі караняплодаў абумоўлены тэхналогіяй вырошчвання і захоўвання буракоў, а таксама магутнасцямі прадпрыемстваў па яе перапрацоўцы.

    Чытаць далей…
  • Больш за 100 кіламетраў пуці адрамантавалі на Беларускай чыгунцы за 8 месяцаў 2023 года
    05 верасня 2023
    Больш за 100 кіламетраў пуці адрамантавалі на Беларускай чыгунцы за 8 месяцаў 2023 года

    За 8 месяцаў 2023 года на Беларускай чыгунцы выкананы рамонт больш за 100 км пуці.

    Таксама выкладзена больш за 120 км бесстыкавога пуці, які валодае побач пераваг. Ён не толькі дазваляе паменшыць знос рэек і хадавых частак рухомага саставу, але і забяспечвае зніжэнне шумавога ўздзеяння чыгуначнага транспарту, а таксама павышае плыўнасць ходу, што станоўча ўплывае на камфорт пасажыраў.

    Для ўзмацнення верхняй будовы пуці і павелічэння хуткасцяў руху цягнікоў пераведзена з драўлянага падмурка на жалезабетонны больш за 100 стрэлачных пераводаў.

    Выкананне ўсіх відаў работ па рамонце і ўтрыманні чыгуначнага палатна дазволіла ў 2023 годзе павялічыць дапушчальныя хуткасці руху пасажырскіх цягнікоў на 70 км пуці.

    Чытаць далей…
  • Паважаныя школьнікі, навучэнцы, педагогі і работнікі ўстаноў адукацыі!
    01 верасня 2023
    Паважаныя школьнікі, навучэнцы, педагогі і работнікі ўстаноў адукацыі!

    Прыміце сардэчныя віншаванні і самыя добрыя пажаданні ў сувязі са святам – Днём ведаў!

    Першае верасня – гэта асаблівы дзень, пачатак новага шляху ў краіну Ведаў. Без іх не можа быць ні стварэння, ні творчасці, а значыць і паўнацэннай асобы.

    Сёння немагчыма ўявіць без вас, паважаныя педагогі і работнікі ўстаноў адукацыі чыгуначнага транспарту, будучыню нашай беларускай магістралі. Яе тэхнічны прагрэс і росквіт залежаць ад вынікаў вашай працы, ад якасці падрыхтоўкі спецыялістаў. Высока ацэньваючы ваш уклад у развіццё чыгуначнай галіны, выказваю вам словы шчырай удзячнасці і падзякі за прафесіяналізм, вернасць традыцыям, працавітасць, цярпенне і любоў да сваёй справы.

    Чытаць далей…