Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дэлегацыя Кастрычніцкай чыгункі – філіяла ААТ «РЖД» наведала Рэспубліку Беларусь

19 верасня 2023

Па запрашэнні Беларускай чыгункі 14-15 верасня 2023 года адбыўся візіт дэлегацыі Кастрычніцкай чыгункі – філіяла ААТ «РЖД» у Рэспубліку Беларусь.

У ходзе візіту праведзены перамовы паміж Беларускай чыгункай і Кастрычніцкай чыгункай – філіялам ААТ «РЖД», абмеркаваны пытанні арганізацыі руху грузавых і пасажырскіх цягнікоў, работы лакаматываў і лакаматыўных брыгад. Падведзены вынікі за 8 месяцаў 2023 года па грузавых і пасажырскіх перавозках.

Адзначаны кратны рост перавозак беларускай экспартнай прадукцыі праз парты Паўночна-Заходняга рэгіёна Расійскай Федэрацыі, выпрацаваны меры на бліжэйшую перспектыву па забеспячэнні іх далейшага росту, уключаючы пытанні развіцця чыгуначнай інфраструктуры.

Таксама дэлегацыя Кастрычніцкай чыгункі – філіяла ААТ «РЖД» азнаёмілася з вытворчымі магутнасцямі ААТ «Беларуськалій» і прадпрыемстваў канцэрна «Белнафтахім», праведзены шэраг рабочых сустрэч з кіраўніцтвам асноўных экспартаарыентаваных беларускіх кампаній, у рамках якіх абмеркаваны бягучыя пытанні па ўзаемадзеянні пры арганізацыі паставак беларускай прадукцыі на экспарт праз парты Паўночна-Заходняга рэгіёну Расійскай Федэрацыі, а таксама планы па рабоце ў 2024 годзе і ў наступныя гады.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год