Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

5 верасня Беларуская чыгунка пачала перавозку цукровых буракоў ураджаю 2023 года

05 верасня 2023

5 верасня 2023 года Беларуская чыгунка пачала перавозку цукровых буракоў на ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат», ААТ «Жабінкаўскі цукровы завод» і ААТ «Слуцкі цукрарафінадны камбінат».

Усяго ў гэтым годзе чыгуначным транспартам плануецца перавезці каля 1,7 млн тон цукровых буракоў новага ўраджаю. Максімальныя аб'ёмы пагрузкі да 390 вагонаў у суткі запланаваны на кастрычнік.

Традыцыйна масавая перавозка караняплодаў чыгуначным транспартам ажыццяўляецца з верасня па снежань. Яна арганізавана ў адпаведнасці з узгодненым графікам канцэрна «Белдзяржхарчпрам» і заяўкамі грузаадправіцеляў. Графік перавозкі караняплодаў абумоўлены тэхналогіяй вырошчвання і захоўвання буракоў, а таксама магутнасцямі прадпрыемстваў па яе перапрацоўцы.

Беларускай чыгункай прыняты ўсе неабходныя меры па арганізацыі перавозкі буракоў на цукровыя заводы краіны.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год